Лепшыя чытачы і мастакі лета-2012

Лета – цудоўны час! Канікулы, адпачынак, шмат вольнага часу… Аднак для многіх дзяцей гэта яшчэ і дні, напоўненыя дружбаю з кнігаю. А каб высветліць, хто яе самы надзейны сябар, раённая бібліятэка праводзіла традыцыйны конкурс на лепшага чытача лета. Нядаўна былі падведзены яго вынікі. Найбольш твораў мастацкай літаратуры прачыталі: Мікіта Нікалаюк, Аляксандра Палешка, Дар’я Цёмкіна (усе – раённая гімназія), Настасся Касянюк, Ганна Аўдзяюк (СШ №1), а таксама – Андрэй Давыдоўскі, Дзмітрый Чак і Марыя Жлукта (СШ №2).
Акрамя таго, у раённай бібліятэцы фінішаваў конкурс “Ажыві кнігу малюнкам”, які праводзіўся сумесна з выяўленчым аддзяленнем дзіцячай школы мастацтваў. У ім прыняло ўдзел 15 чалавек. Пераможцамі гэтага творчага спаборніцтва сталі: Міхаіл Сац, Наталля Бурштын, Ганна Дзюкава.
Лепшыя юныя чытачы і мастакі заахвочаны прызамі.
— Конкурсы паказалі, што многія дзеці лета праводзяць разам з кнігаю, — кажа Таццяна Крысіна, намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі. –Нашы наведвальнікі чытаюць творы не толькі па школьнай праграме. Гэта вельмі радуе.
Плануецца, што конкурсы на лепшага чытача і мастака будуць зноў праведзены наступным летам.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: лепшыя юныя чытачы і мастакі 2012 года раённай бібліятэкі з узнагародамі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 25.08.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://monaliza.kiev.ua

https://renesans-centr.kiev.ua

https://best-mining.com.ua