Залаты фонд настаўніцтва

Іх называюць па-рознаму: залаты фонд, стратэгічны запас, надзейны тыл, філіны мудрасці, аксакалы школы… Толькі як пра такіх людзей ні скажы, відавочна адно: яны – аснова адукацыі Маларытчыны, яе трывалы падмурак. Для іх, ветэранаў педагагічнай працы, на базе СШ №2 нядаўна адбылося не зусім звычайнае мерапрыемства. Тут па ініцыятыве райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, савета ветэранаў педпрацы, РАА праводзілася традыцыйная штогадовая сустрэча настаўнікаў, якія ўжо на заслужаным адпачынку. На гэты раз яна была прадстаўлена ў выглядзе святочнага ўрока-канцэрта. Тых, хто ўсё сваё жыццё  сеяў разумнае, добрае і вечнае ў сэрцах і душах дзяцей, на сённяшні дзень у раёне налічваецца 279 чалавек, з іх больш за 100 — прысутнічала на мерапрыемстве. Ім, умудроным жыццём, якія годна выхавалі не адно пакаленне маларытчан, было пра што пагаварыць, што ўспомніць і што параўнаць. Многія з гэтай кагорты і зараз з радасцю адгукаюцца на прапановы адміністрацый сваіх школ,  дзіцячых садкоў і пры магчымасці  выходзяць на працу. Хоць і часова, але адмовіць не могуць, бо гэта – частка іх жыцця, лепшыя гады.
Дзве з паловаю гадзіны яны,  хто сваёй самаахвярнай працай, бяссоннымі начамі, бясконцым энтузіязмам, невычэрпнай энергіяй ткаў агульны малюнак стану спраў аддзела адукацыі, з задавальненнем правялі ў коле цікавых субяседнікаў – сваіх калег. Дарэчы, праграма, якую падрыхтавала і правяла Ала Шабогіна, нікога не пакінула абыякавай. Яна была вельмі змястоўнай і насычанай. Акрамя таго, са словамі падзякі, з пажаданнямі да прысутных звярнуліся: Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, Тамара Бурштын, старшыня райкама прафсаюза, Віталь Бенясюк ад імя ГА “Белая Русь”, Соф’я Якубчык, старшыня савета ветэранаў педработнікаў раёна.
Як добра, што ў раёне існуе такая цудоўная традыцыя — сустрэча тых настаўнікаў, хто нядаўна і даўно ўжо адышлі ад сваёй  педагагічнай дзейнасці па прычыне ўзросту. Яны жывуць успамінамі пра сваю ўстанову адукацыі, чэрпаюць там сілы. А такія сустрэчы дапамагаюць ім жыць, зараджаюць станоўчай энер­гіяй, дораць надзею на будучае,  пацвярджаюць, што пра іх помняць.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: моманты сустрэчы работнікаў педагагічнай працы.
Фота Віталя Бенесюка.

Добавить комментарий


читать детальнее на сайте

fashioncarpet.com.ua

detron.biz
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!