Ветразі майстэрства Івана Алесіка

Убачыўшы ў доме дзеда фігурку са звычайных запалак, Ваня Алесік вельмі зацікавіўся тым, як яна зроблена. Дапытлівы хлопец праз некаторы час самастойна асвоіў зусім невядомую яму справу. З таго часу прайшло два гады. І цяпер пакой у доме Алесікаў упрыгожваюць многія, зробленыя з запалак, вырабы. Першае, што адразу трапляе ў поле зроку, – вялікая царква.
— Гэта толькі здаецца, ці яна сапраўды падобная на Олтушскі храм? – цікаўлюся ў юнака.
— Так, падобная. Мне вельмі хацелася, каб першым вырабам была менавіта маленькая копія нашай прыгожай царквы. Таму спачатку ўважліва агледзеў сам будынак, а потым па памяці “будаваў” яго з запалак, — ахвотна распавядаў Іван.
Між іншым, “будаўніцт­ва” з запалак — справа не менш турботная і складаная, чым узвядзенне сапраўднага будынка. Нібы з цаглінак, макет складаецца з дробных кубікаў, на кожны з якіх ідзе аж па два пачкі запалак. А колькі цярплівасці на ўсё трэба! Запалка да запалкі, рад да раду – тут не паспяшаешся…
На “узвядзенне” суве­нірнага храма пайшло ў Івана ў цэлым паўтара гады. Праўда, на сваё хобі штодня мог выдзеліць ён максімум гадзіну, бо трэба было, у першую чаргу, думаць пра вучобу, асабліва сёлета, калі юнака чакалі ў школе выпускныя экзамены. Будучыню сваю вырашыў звязаць хлопец, які заўжды вельмі любіў прыроду, з лясной гаспадаркай і падаў дакументы ў тэхналагічны ўніверсітэт. Цяпер ён студэнт, а значыць, часу на любімы занятак стане яшчэ менш. Але, калі будзе жаданне, лічыць Іван, дык і час знойдзецца.
— Так было з самага маленства: калі ён нешта задумае, якой бы справы гэта ні датычылася, абавязкова даб’ецца выніку. Характар у яго настойлівы і ўседлівасці хапае, — заўважае маці Івана.
Яна з першых дзён падтрымала захапленне сына і падарыла яму кнігі з урокамі па вырабу розных рэчаў з запалак. Гэтыя кнігі дапамаглі юнаку перайсці да новай тэхнікі работы з запалкамі, а праз некалькі месяцаў паліцу ўпрыгожыў новы сувенір — карабель. Зрабіць яго, як прызнаецца Іван, было няпроста. Кожную запалку трэба было разрэзаць, асобна зрабіць усе палубы, склеіць дэталі, замацаваць ветразі. Выраб атрымаўся настолькі прыгожы і акуратны, што нават не верыцца, што зроблены ён не на сувенірнай фабрыцы, а рукамі школьніка.
— А навучыцца гэтаму лёгка? – пытаюся ў Івана.
— Навучыцца лёгка, але не ў кожнага цярплівасці хопіць дарабіць пачатае, — з адкрытай, шчырай усмешкай адказвае хлопец.
Вырабы з запалак, як расказваў ёй, падабаліся многім знаёмым. Але тых, хто б пажадаў сам навучыцца, не знайшлося. Ды і не дзіўна. Вольны час падлеткі з большым жаданнем праводзяць за маніторам камп’ютара ці на спартыўнай пляцоўцы. Між іншым, Іван таксама заўжды сябраваў са спортам, ды і ў школе быў актывістам. А вечарам знаходзіў час для свайго захаплення. І тое, што зроблена яго ўмелымі рукамі, згадзіцеся, проста зачароўвае.
НА ЗДЫМКУ: Іван Алесік.

Опубликовано в «ГЧ» 29.08.2012 г.

Добавить комментарий


ここで読みます

adulttorrent.org

https://apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!