Тавар і добры настрой — ад Машы

Так атрымліваецца, што ў кожнага спажыўца, пакупніка, ёсць нямала прэтэнзій да гандлю, абслугоўвання прадаўцоў. Такое ўжо жыццё наша: ці то ад недахопу сродкаў, ці ад дрэннага настрою людзі азлоблены і заўжды шукаюць прычыну сваіх праблем у іншых. Праўда, калі за прылаўкам стаіць чалавек,   які проста выпраменьвае дабрыню, побач з ім ўсё негатыўнае знікае і ў пакупніка з’яўляецца добры настрой.
Кожны, хто хоць аднойчы наведваў у Маларыце невялікі магазінчык “1000 драбязы” ў памяшканні былой гасцініцы, будзе згодны, што работнік яго, Марыя Сцяпанаўна Бурштын,  — прадавец, як кажуць, ад Бога. Магчыма, далёка не ўсе ведаюць гаспадара магазіна,  а вось ветлівую, шчырую Машу добра ведаюць усе. А таму паміж  сабой і называюць магазін “У Машы” .
Наколькі трэба любіць сваю работу, быць адданай ёй, каб так умець працаваць з пакупнікамі. Марыя Сцяпанаўна заўжды выслухае, падкажа, вырашыць любую праблему. За падарункамі і сувенірамі – да Машы, за канцылярскімі таварамі – да Машы. У магазіне можна набыць тавар за наяўны і безнаяўны разлік. Тут пакупніка заўжды абслужаць і абавязкова знойдуць тое, што вам спадабаецца.
У гэтым магазіне вам ніколі не адкажуць груба,  не пакрыўдзяць, падбяруць тавар у лічаныя хвіліны. Часам задаеш сабе пытанне: як хапае ў прадаўца столькі цярплівасці,  столькі сіл,  столькі ўмення… Згадзіцеся,  нялёгка ведаць увесь магазінны тавар, усе цэны…
У тым, што “1000 драбязы” прыцягвае пакупнікоў, значную ролю адыгрываюць скідкі, акцыі. А гэта, зноў жа, усё ў інтарэсах пакупніка. Няхай і далей магазін здзіўляе пакупнікоў новымі гандлёвымі сюрпрызамі, а Марыя Сцяпанаўна сустракае пакупнікоў сваёй шчырай ветлівай усмешкай.
Ад імя ўдзячных пакупнікоў жыхарка в. Макраны
Таццяна ЖЫРЫЦІЁВА.

Добавить комментарий


также читайте

www.imagmagnetsns.ua

что такое seo раскрутка
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!