Вольны час з бібліятэкай

Вы наведвалі бібліятэку ў гэтым годзе? Не? Ну дык паспяшайцеся, там вам заўжды рады. Бібліятэкары дапамогуць знайсці кнігу згодна з вашымі інтарэсамі, пазнаёмяць з майстрамі народнай творчасці, тут вы завочна пападарожнічаеце па наваколлі вёскі, зазірнеце ў яе мінулае, а яшчэ зможаце паглядзець дакументальны фільм “Званар”.
Прэзентацыя фільма “Званар” прайшла ў Дарапеевіцкай бібліятэцы 8 студзеня 2012 года. Тады на прагляд прыйшло 10 жанчын. Яны моўчкі глядзелі фільм, а па шчаках цяклі слёзы.
Пасля першага прагляду фільма прайшло некалькі месяцаў, за гэты час яго змаглі пагля­дзець шмат аднавяскоўцаў званара, гасцей вёскі. Неаднаразова на прагляд запрашаліся вучні школы, і нікога фільм не пакінуў без уражанняў.
Асабліва рыхтавалася бібліятэка да свята вёскі, якое праходзіць 9 жніўня. У гэты дзень “Званара” праглядзела больш за 40 чалавек. Але не толькі фільмам магла парадаваць бібліятэка сваіх наведвальнікаў, тут была падрыхтавана фотавыстава “Край мой родны, сэрцу мілы” Дзяніса Трацюка. На фотаздымках можна было пазнаць сваіх аднавяскоўцаў у працы і адпачынку, свой двор, вуліцы роднай вёскі.
Уразіла наведвальнікаў сваёй прыгажосцю і выстава вышытых карцін “Чудо добрых рук”. Вышыць карціну – гэта нялёгкая праца, а асабліва, калі ты працуеш дырэктарам школы, настаўнікам, або выхоўваеш маленькіх дзяцей. Але ў кароткія хвілінкі адпачынку майстрыхі вышыўкі ствараюць такую прыгажосць. На думку наведвальнікаў, самыя прыгожыя карціны “Сакавіцкія каты”, “Негрыцянка” – Надзеі Васільеўны Бойка, “Зімовы пейзаж”, “Сельскі двор”, “Дзяўчынкі” – Ірыны Мікалаеўны Раманюк, “Вобраз Божай Маці” –Таццяны Віктараўны Чаквін. Выстава будзе радаваць чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі да канца жніўня.
Ну і як заўжды напрыканцы канікулаў будуць падведзены вынікі конкурсу “Лепшы чытач лета 2012”.
У Год кнігі бібліятэка добра камплектуецца і можа парадаваць сваіх чытачоў навінкамі беларускай літаратуры, дэтэктывамі, праваслаўнай літаратурай , якая вельмі запатрабаваная, а таксама шматлікімі творамі для дзяцей і падлеткаў.
Святлана Трацюк, бібліятэкар Дарапеевіцкай сельскай бібліятэкі.

Опубликовано в «ГЧ» 29.08.2012 г. 

Добавить комментарий


www.np.com.ua/torgovaja-mebel-i-oborudovanie/stellazhi-dlja-magazina.html

http://techno-centre.niko.ua

http://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!