“Вінаградная лаза” — карысная ягада

Гэты год выдаўся вельмі багатым на лясныя дары. Добры ўраджай чарніц, грыбоў, ну, і, вядома ж, брусніц, якія смела можна збіраць ужо з 15 жніўня.
“Вінаградная лаза з гары Іда”, менавіта так перакладаецца слова брусніцы, — вельмі карысная ягада для чалавека. Акрамя саміх ягад, у народнай медыцыне выкарыстоўваюць і адвар з лісця. Брусніцы карысныя пры павышаным артэрыяльным ціску, яны праганяюць смагу пры гарачцы, бруснічны сіроп паляпшае зрок. Ягады брусніц шырока ўжываюць для начынкі цукерак, варэння, морсу.
Дзяніс ТРАЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: “А з гэтых брусніц будзе варэнне”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.09.2012 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!