ДАЮЦЬ СІЛЫ ЖЫЦЬ

Наведаўшы прысядзібныя тэрыторыі сваіх падапечных – лю­дзей з абмежаванымі магчымасцямі, маладых інвалідаў, мнагадзетных сем’яў, спецыялісты Маларыцкага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва проста не маглі застацца раўнадушнымі да ўбачанай прыгажосці і вырашылі заахвоціць самых працавітых і ўмелых гаспадароў.
Лепшымі ў аглядзе дваровых тэрыторый “Ствараць дабро сваімі рукамі” былі прызнаны Андрэй Кацёл (намінацыя “А ў садзе, агародзе”), Кацярына Пугач (намінацыя “Квітнеючы балкон”), Яўген Жук (намінацыя “Любімы мой дворык”) і Аляксей Русавук (намінацыя “Казачны куточак”). Чарговы раз арганізатары агляду разам з дырэктарам Цэнтра Мікалаем Мішчанкам наведаліся да намінантаў з падарункамі.
…Андрэй Кацёл чакаў гасцей ля веснічкаў. Малады чалавек змагацца з праблемамі ў сваім здароўі вырашыў з дапамогай працатэрапіі. У невялікім вясковым доме ў вёсцы Заазёрная, які дастаўся хлопцу ў спадчыну, ён навёў амаль што ідэальны парадак, цяпер заняўся рамонтам будынка. Але ў летні час асноўны яго клопат – прысядзібны ўчастак. Тут расце ўся агародніна. Прычым і бульба, і капуста, і сланечнікі, і фасоля, і агуркі, і многае іншае – проста на зайздрасць іншым. Участак, які апрацоўвае Андрэй, займае плошчу ў 30 сотак, шэсць з іх малады чалавек апрацоўвае без тэхнікі, сваімі рукамі. За год, захапіўшыся добраўпарадкаваннем участка, малады гаспадар зрабіў многае. І ўжо напачатку лета збіраў клубніцы, зараз чакае, пакуль даспее вінаград. Склаўшы план участка, Андрэй вырашыў, дзе ў яго будзе расці сад, дзе размесцяцца гаспадарчыя пабудовы. На яго ўчастку з’явілася ўжо нямала пладовых дрэў: яблыні, грушы, чарэшні, абрыкос, а перад домам будзе расці каліна і чарнаплодная рабіна. Старэнькі хлеўчык на падворку Андрэя таксама не пустуе. Там гадуецца 7 трусоў. Плануе малады чалавек пашыраць сваю гаспадарку і ў хуткім часе пачне будаваць новае “жыллё” для жыўнасці. І ў наступным годзе, як паабяцаў Андрэй, двор яго будзе яшчэ прыгажэйшы.
Як зрабіць у кватэры двухпавярховага шматкватэрнага дома нешта падобнае на зімовы сад, добра ведае маларытчанка Кацярына Пугач. Яе мы засталі за работай. Белае палатно ручніка яна ўпрыгожвала узорам. Прыгожыя кветкі “цвітуць” не толькі на яе рукатворных вырабах, але і на невялікім балкончыку. Расліны радуюць вока, узнімаюць настрой і даюць сваёй гаспадыні сілы жыць, як бы цяжка ні даваўся кожны крок.
Калі ўваходзіш у двор сям’і Русавукоў, разумееш – тут жыве каваль-мастак. Ажурная агароджа, мініяцюрны калодзеж, утульная альтанка ля прыгожага вадаёмчыка, арэлі і многае іншае ўпрыгожаны кованымі ўзорамі. Метал настолькі падпарадкаваны ўмелым рукам, што з яго атрымаліся і чароўныя ружы, і дзіўная птушка, і нават прыгожая страказа. Утульнасць і парадак у двары – справа ўсёй вялікай сям’і. А таму і падзяку прымалі ўсе разам – і бацькі, і дзеці.
Патрапіць у лік лепшых, між іншым, ёсць магчымасць у кожнага з нас. Дастаткова толькі даць волю фантазіі, не ленавацца і мець жаданне ствараць сваімі рукамі прыгажосць. А жыхары раёна, у якіх пабывалі супрацоўнікі тэрытарыяльнага Цэнтра, – прыклад творчасці і працавітасці.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у двары сям’і Русавукоў.

Опубликовано в «ГЧ» 1.09.2012 г.

Добавить комментарий


www.unc-mps.com.ua

Был найден мной нужный веб сайт со статьями про avrora-trans.com.
http://thailand-option.com/what-is-a-binary-option/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!