Пад старшынствам Казіміра Лапіча прайшло жнівеньскае пасяджэнне райвыканкама

І шэфы дапамагалі
Выступаючы з інфармацыяй па першым пытанні “Аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года”, начальнік райаддзела адукацыі Таццяна Лаўрэенка перш-наперш адзначыла, што ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года ўстановам адукацыі дапамогу аказвалі не толькі бюджэт, але і спонсары, шэфскія арганізацыі.
У якасці адступлення
Пасля пасяджэння райвыканкама патэлефанавала амаль ва ўсе навучальныя ўстановы, каб удакладніць, якую канкрэтна дапамогу аказвалі шэфы. Кіраўнікі школ і садкоў называлі факты і дзякавалі кіраўнікам шэфскіх арганізацый. У адрас Васіля Пішчыка, старшыні СВК “Хаціслаўскі”, было найбольш падзяк, бо ён не адмовіў у дапамозе не толькі сваёй роднай Хаціслаўскай школе і тутэйшаму дзіцячаму садку, але і Замшанскай школе. Тут з дапамогай СВК адрамантавалі дахі гаспадарчых пабудоў, хаціслаўскі майстар-будаўнік Андрэй Коцелеў пабудаваў надворны туалет. Дырэктар Замшанскай школы Мікалай Гардзяюк удакладняў, што Васіль Васільевіч сам прыязджаў у школу і цікавіўся, у чым яна мае патрэбу.
Галіна Старожык, загадчыца дзіцячага садка № 5 Маларыты, шчырыя словыя ўдзячнасці выказвала дырэктару ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка” Мікалаю Строку. Нягледзячы на тое, што дзіцячая дашкольная ўстанова ўжо не на балансе райаграпрамтэхнікі, кіраўніцтва яе не адмовілася ад дзіцячага садка і працягвае шэфстваваць над ім. А дапамаглі сёлета шэфы садку з фарбай, выконвалі зварачныя работы, рабілі тынкоўку і інш.
Зрэшты, многія іншыя гарадскія арганізацыі, з якімі ў школах наладжаны добрыя кантакты, не засталіся ўбаку.
КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” у той жа Замшанскай школе выканала работы па будаўніцтву ўнутранага туалета. Кансервавагароднінасушыльны камбінат падарыў замшанскім дзецям спортінвентар, работнікі “Бізона”, РММ і Пажэжынскага лясніцтва пастаянна падкошвалі ля школы траву. А ПМК-20 вырабіла і ўстанавіла 30 звенняў штыкетніка ля Велікарыцкай школы.
Вытворчы сельскагаспадарчы філіял “Савушкіна” сваім падшэфным аказаў дапамогу грашыма: 30 мільёнаў было выдзелена школе і 20 – садку.
Было за што дзякаваць і кіраўнікам СВК “Рыта”, “Дарапеевічы”, “Макраны”, “Ланская”, якія знайшлі сродкі і купілі падшэфным навучальным установам ці то фарбу, ці то будаўнічыя матэрыялы, выручылі транспартам ці палівам, зварачнымі работамі і інш.
Словам, ад імя кіраўнікоў навучальных устаноў, педагогаў, дзяцей і іх бацькоў шчыры дзякуй кіраўнікам усіх СВК і арганізацый, якія лічаць, што дапамагчы школе ці дзіцячаму садку – гэта святы абавязак.
У цэлым жа на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года было выкарыстана 84,1 мільёна рублёў пазабюджэтных сродкаў.
Гаворачы аб станоўчым, Таццяна Лаўрэенка гаварыла і аб праблемах, якія трэба будзе яшчэ вырашаць. Скажам, у Ланской СШ неабходна выканаць работы па рамонту даху спартзалы, работы па рамонту электраасвятлення неабходны ў спартзалах Радзежскай, Пажэжынскай і Ланской школ.
Патрэбна замяніць свяцільні на энергазберагальныя ў 4 установах адукацыі, а таксама замяніць вокны ў Збуражскай, Замшанскай і часткова ў Пажэжынскай школах, як і выканаць некаторыя работы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона.

Зямля — найкаштоўнейшае багацце
Дакладчык па другім пытанні “Аб эфектыўнасці выкарыстання зямель фермерскімі гаспадаркамі і арандатарамі” начальнік аддзела землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Аляксандр Дзікляеў адзначаў, што ў раёне па стану на 20 жніўня г.г. дзейнічаюць 12 фермерскіх гаспадарак, 241 арандатар і 4 прыватныя прадпрыемствы, якія ў асноўным спецыялізуюцца на вырошчванні сельгаспрадукцыі. Як падкрэсліў Аляксандр Валер’евіч, гэтая прадукцыя карыстаецца попытам у пакупнікоў не толькі на мясцовым рынку, але і на рынках Брэста, Мінска.
Многія з арандатараў эфектыўна выкарыстоўваюць зямлю, захоўваюць зямельнае заканадаўства. Прыводзіліся ў прыклад сялянска-фермерская гаспадарка “Белыя горы”, сумеснае прадпрыемства “Бізон”, ТАА “Белхмельагра”, кіраўнікі якіх добрасумленна адносяцца да выканання абавязкаў па выкарыстанні зямельных угоддзяў і захавання зямельнага заканадаўства.
Але ў той жа час адзначаліся такія прадпрыемствы, як “БелСанет”, “Курант”, дзе землі выкарыстоўваюцца неэфектыўна, не выконваюцца мерапрыемствы па ахове іх.
— Не ўсе арандатары яшчэ зразумелі, — гаварыў старшыня райвыканкама ў час абмеркавання гэтага пытання, — што зямля – гэта найкаштоўнейшае багацце. І да яе трэба адносіцца не як да нікчэмнага тавару. Зямлю трэба любіць, клапаціцца пра яе. Яна аддзячвае дбалым, не прымае тых, хто спрабуе здзеквацца з яе.

Заплаціце падатак загадзя
— Фізічныя асобы – плацельшчыкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць – з’яўляюцца адной са шматлікіх катэгорый плацельшчыкаў, — пачынала сваё выступленне начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Маларыцкім раёне Ала Вінічук, якая выступала з інфармацыяй па пытанні “Аб плаце маёмасных падаткаў фізічнымі асобамі”. Яна адзначыла, што летась плацельшчыкаў маёмасных падаткаў было 10571 фізічная асоба, якімі ўплачана 404,7 мільёна рублёў, адпаведна 1 плацельшчык заплаціў 38234 рублі падаткаў.
У 2011 годзе льготай па падатку на нерухомасць скарысталіся 4803 фізічныя асобы, сума льготы склала 201,8 мільёна рублёў. Льготай па зямельнаму падатку скарысталіся 5033 фізічныя асобы і сума льготы склала 196 мільёнаў рублёў, агульная сума льготы — 397,8 мільёна рублёў.
Сёлета плацельшчыкамі зямельнага падатку з’яўляюцца 9499 фізічных асоб, якім налічана 419 мільёнаў рублёў, з іх льгота бу­дзе прадастаўлена 4484 фізічным асобам, сума яе складзе 200 мільё­наў рублёў.
Плацельшчы­камі падатку на нерухомасць з’яў­ляюцца 7730 фі­зічных асоб, якім налічана 759 мі­льёнаў рублёў, з іх ільгота прада­стаўляецца 4366 фі­зіч­ным асобам, сума яе складзе 401 міль­ён рублёў.
Сёлета адзін плацель­шчык маёмас­ных падаткаў паві­нен заплаціць 58798 рублёў.
Дзе можна заплаціць маёмасныя падаткі? У сельскіх Саветах па прыёмных квітанцыях, а таксама ў горадзе праз банкі, магчыма праз пошту і паштальёнаў.
Акрамя таго, прыём маёмасных падаткаў арганізаваны і ў інспекцыі.
Па раёне прыкладна 1/3 плацельшчыкаў падаткаў на нерухомасць ужо заплацілі іх, па горадзе – толькі 21%.
Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах па Маларыцкім раёне праведзена і праводзіцца тлумачальная работа па плаце падаткаў датэрмінова. Апублікаваны 2 артыкулы ў райгазеце, пытанне гэтае выносілася на нараду, узнімаецца яно і пры правядзенні гутарак з насельніцтвам. І тым не менш не дасягнуты ў адносных паказчыках узровень мінулага года. Таму Ала Вінічук звярнулася да ўсіх з просьбай аказаць садзейнічанне па датэрміновай плаце падаткаў. Ад гэтага выйграе бюджэт, а значыць, і ўсе жыхары раёна, бо бюджэтныя сродкі змогуць выкарыстоўваць і ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі і інш.
***
На пасяджэнні разгледжаны і іншыя пытанні, па ўсіх іх прыняты адпаведныя рашэнні.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано в «ГЧ» 1.09.2012 г.

Добавить комментарий


кредит под залог недвижимости киев

http://220km.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!