НОВЫ ХРАМ ВЕДАЎ

атрымалі ад дзяржавы гвозніцкія школьнікі і настаўнікі
Двайное свята адзначалі 1 верасня гвозніцкія настаўнікі, школьнікі і іх бацькі: Дзень ведаў і наваселле. У той дзень у Гвозніцы адчыніў дзверы новы навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. Дорага абышлося дзяржаве будаўніцтва гэтага аб’екта. Але ў нашай краіне ніколі не шкадавалі і не шкадуюць сродкаў для дзяцей, добра разумеючы, што дзеці – наша будучае.
Раздзяліць з калектывам школы радасць двайнога свята прыйшлі не толькі бацькі, бабулі і дзядулі, жыхары Гвозніцы, але і госці, у ліку якіх былі намеснік старшыні аблвыканкама Міхаіл Юхімук і старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.
Віншуючы гвозніцкіх школьнікаў і настаўнікаў са святам, Міхаіл Іванавіч падкрэсліў:
— Вельмі прыемна, што на Маларытчыне, маёй малой радзіме, з’явіўся новы такі сацыяльна-значны аб’ект. Дзякуй будаўнікам, яны выканалі свае работы на вельмі высокім прафесійным узроўні.
А ўзводзілі школу будаўнікі з Маларыцкай ПМК-20.
Казімір Лапіч у час свайго выступлення дзякаваў не толькі будаўнікам, але і абл­выканкаму і асабіста губернатару вобласці Канстанціну Сумару, які падтрымаў ідэю будаўніцтва новай школы ў Гвозніцы, знайшоў магчымасць аказаць фінансавую дапамогу.
Па добрай традыцыі госці дарылі навасёлам падарункі. Ад аблвыканкама Міхаіл Юхімук уручыў дырэктару комплексу Марыі Афанасенка дакументы на персанальны камп’ютар, а ад райвыканкама школа атрымала камп’ютарны клас (8+1), дакументы на які ўручыў Казімір Лапіч.
Віншаванні і падарункі прымаў калектыў школы не толькі ад абласной і раённай улады, але і ад шэфаў: СВК “Гвозніца”, ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”, райаддзела ўнутраных спраў, ПМК-20.
Кіраўнік ПМК-20 Валерый Масюк уручыў сімвалічны ключ ад комплексу дырэктару яго Марыі Афанасенка.
І вось самы ўрачысты момант. Намеснік старшыні абл­выканкама Міхаіл Юхімук, старшыня райвыканкама Казімір Лапіч і дырэктар навучальна-педагагічнага комплексу Гвозніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа Марыя Афанасенка перарэзваюць чырвоную стужку.
Ганаровае права першымі ўвайсці ў новы храм ведаў даецца сёлетнім выпускнікам, 11-класнікам, і іх змене, першаклас­нікам.
Першы раз у новы клас за новыя парты селі ў той дзень у навучальна-педагагічным комплексе Гвозніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа ўсе вучні, таму можна зразумець вялікую радасць кожнага з іх.
Першаклас­ніца Ангеліна Кавальчук шчыра мне прызналася, што яна была ў захапленні ад таго, у якім цудоўным класе яны будуць займацца.
— Тут вельмі прыгожа, чыста і ўтульна, — заўважыла Ангеліна. – І мы будзем старацца толькі радаваць сваю настаўніцу Ларысу Васіль­еўну Чырко.
Зрабіўшы экскурсію па новай школе, па-добраму зайздросціш гвозніцкім школь­нікам і настаўнікам, мара якіх, нарэшце, ажыццявілася, і цяпер яны будуць займацца і працаваць у новых па-сучаснаму абсталяваных класах; абедаць у цудоўнай школьнай сталоўцы; умацоўваць сваё здароўе на добраўпарадкаваным дыхтоўным школьным стадыёне, аналагаў якому, мабыць, няма нават у гарадскіх школах; слухаць лекцыі і праводзіць гутаркі, выступаць з канцэртамі ў вялікай актавай зале; папаўняць веды пры дапамозе добрай школьнай бібліятэкі.
Каштавала такое задавальненне амаль 20 мільярдаў рублёў, таму нездарма ўсе, хто выступаў на ўрачыстай лінейцы, давалі дзецям наказ – берагчы такі каштоўны падарунак і старацца добрымі паводзінамі і адзнакамі аддзячыць дзяржаве за яго.
***
Было чаму радавацца ў той дзень, 1 верасня, і школьнікам з Радзежа. Старшыня райвыканкама Казімір Лапіч, які прысутнічаў на ўрачыстай лінейцы, прывёз у падарунак ключы ад новага аўтобуса, на якім змогуць дабірацца ў школу дзеці з навакольных вёсак і які дасць магчымасць падарожніч­аць, рабіць экскурсіі ў знакамітыя месцы нашай краіны.
А яшчэ кіраўнік раёна ад імя райвыканкама падарыў радзежскім школь­нікам і настаўнікам мультымедыйную ўстаноўку, якая стане добрым дапаможнікам у вучэбным працэсе.
Цёпла і шчыра развіталіся ў той дзень у Радзежскай школе з Міхаілам Васільевічам Алесеюком, які 32 гады ўзначальваў гэтую навучальную ўстанову, шмат зрабіў для яе станаўлення, сеяў у сэрцах сваіх вучняў толькі добрае, светлае, высакароднае. Шмат вучняў Міхаіла Васільевіча вярнуліся ў родную школу ў ролі настаўнікаў і цяпер працуюць тут. Міхаіл Васільевіч перадаў эстафету маладому кіраўніку Тамары Нушчык, якая 2 апошнія гады працавала дырэктарам Хмялёўскай базавай школы.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: у час урачыстых лінеек у Гвозніцкай і Радзежскай школах.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 5.09.2012 г.

Добавить комментарий


別れさせ屋 長野県

www.nissan-ask.com.ua

www.adulttorrent.org/details/sei_monmusu_gakuen_st_monmusu_gakuen_visual_novels
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!