Крыштальны яблыкапад

Маларыцкі кансерва­ва­гароднінасушыльны камбінат прыняў удзе­л у рэспубліканскім навукова-практычным семінары “Загрузка вытворчых магутнасцей – важнейшы складнік эфектыўнай арганізацыі вытворчасці. Навуковыя падыходы і практычная рэалізацыя”. Яго праводзіла рэспуб­ліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Наву­кова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па харчаванні”. Тут таксама былі падведзены вынікі конкурсу “Крыштальны яблык-2012”. За выпуск якаснай прадукцыі кансервавагародніна­сушыльны камбінат атрымаў чарговы яб­лык.
— У нас гэта ўжо 9-ы па ліку крыштальны яблык, — расказвае Таццяна Камянчук, дырэктар прадпрыемства. – Вышэйшай узнагародай конкурсу на гэты раз адзначана ў намінацыі “Дзіцячае харчаванне” пюрэ з яблыкаў і абляпіхі.
Першы яблык камбі­нат атрымаў ў 2008 г. за пюрэ з гарбуза з маннымі крупамі, вяршкамі і вітамінам С. Праз год вышэйшай узнагародай адзначана пюрэ з морквы з рысам і вяршкамі. Багатым на крыштальныя яблыкі стаў 2011 г., калі іх было атрымана тры: за пюрэ з гарбуза з грэцкімі крупамі, вяршкамі і вітамінам С, пюрэ з яблыкаў з малінамі і вяршкамі (усё – для дзіцячага харчавання), а таксама за яблыкі з чарніцамі, працёртыя, з цукрам.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таццяна Камянчук, дырэктар кансерва­вага­роднінасушыльнага кам­біната, з заваяванымі узнагародамі – крыштальнымі яблыкамі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.09.2012 г.

Крыштальны яблыкапад: 1 комментарий

  • 06.09.2012 в 11:16 дп
    Permalink

    Выражение лица: Блин, что делать с этими яблоками… Ни съесть, ни понадкусывать…

Добавить комментарий


https://progressive.ua

http://www.monaliza.kiev.ua

У нашей организации нужный интернет-сайт с информацией про Comanche Hurricane 29 велосипед Comanche Hurricane 29
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!