НА СВЯТА – У РОДНУЮ ШКОЛУ

Першавераснёўская лінейка ў СШ №2 была сёлета незвычайнай. У госці да школьнікаў і настаўнікаў прыехалі і прыйшлі прадстаўнікі абласной і раённай улады, будаўнікі — усе тыя, дзякуючы каму навучальная ўстанова сёлета абнавілася.
Дружнымі апладысментамі сустракалі школьнікі ганаровага госця школы, яе былога выпускніка першага намесніка старшыні аблвыканкама Міхаіла Юхімука.
— Парог гэтага будынка я пераступіў пяцьдзясят гадоў назад, — віншуючы ўсіх з пачаткам новага навучальнага года, заўважыў Міхаіл Іванавіч.- Тады школе было толькі два гады. Яна была прыгожая і ўтульная, як і сёння, праз столькі гадоў, бо тут заўжды вучыліся і працавалі добрыя людзі.
Берагчы сваю школу, як гэта рабілі ўсе пака­ленні вучняў і настаўнікаў, заклікаў ён сён­няшніх школьнікаў, паабяцаў­шы, што калектыву школы не давядзецца доўга чакаць абнаўлення спартыў­нага комплексу і школьнай сталовай. А пакуль з рук Міхаіла Іванавіча дырэктар школы Любоў Куц атрымала дакументы на два новыя камп’­ютары.
1 верасня – урачыстасць для ўсіх вучняў, але асабліва для перша­класнікаў. Сёлета дру­гая гарадская школа прыняла ў сваю вялікую вучнёў­скую сям’ю пяцьдзясят маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Для іх празвінеў першы школьны званок. Не засталіся маленькія вучні і без падарункаў ад Прэзідэнта краіны, ад старшакласнікаў, якія прыгатавалі новай школьнай змене караваі, сувеніры і музычныя падарункі.
Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 5.09.2012 г.

Добавить комментарий


http://best-cooler.reviews

dekorde.com

магнитный лист купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!