МІНІСТР ІНФАРМАЦЫІ НАВЕДАЎ МАЛАРЫТЧЫНУ

6 верасня ў рамках Дня інфармавання Міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі пабываў у нашым раёне.
Падчас візіту ён пазнаёміўся з работай ААТ “Маларыцкі кансервавагародніна­сушыльны камбінат” – прадпрыемства, прадукцыя якога складае палову ад агульнай вытворчасці дзіцячых кансерваў у краіне. Сустрэўшыся з калектывам камбіната, прадэгуставаўшы прадукцыю, якую ведаюць не толькі ў розных рэгіёнах краіны, але і за яе межамі ў Расіі, на Украіне, у Казахстане, Алег Вітольдавіч пацікавіўся поспехамі прадпрыемства, абмеркаваў магчымасці аптымізацыі вытворчасці, зніжэння кошту прадукцыі, выслухаў праблемныя пытанні, запэўніўшы, што абавязкова акрэсліць іх на самым высокім узроўні, бо галоўная задача паездак у рэгіёны краіны – вывучыць праблемы людзей і данесці іх да вышэйшага кіраўніцтва.
Не мог не наведаць Міністр інфармацыі і рэдакцыю раённай газеты “”. У час сустрэчы з калектывам “раёнкі” Алег Праляскоўскі падкрэсліў, што кіраўніц­твам краіны сродкам масавай інфармацыі надаецца асаблівая ўвага і заўжды будзе аказвацца неабходная падтрымка.
Журналістаў цікавіла, якім будзе заўтрашні дзень раённых газет. Будучае, як адзначыў міністр, у мясцовай прэсы, якая з’яўляецца запатрабаванай і самай блізкай да чытача, ёсць. Але раённым газетам, як падкрэсліў міністр, важна выходзіць за межы звыклых формаў, мяняць тактыку падачы інфармацыі, актыўна выкарыстоўваць магчымасці інтэрнэт-версій.
Алег Праляскоўскі адказаў на пытанні тэле- і радыёжурналістаў, якія прасілі міністра падзяліцца ўражаннямі ад наведання самага аддаленнага раёна краіны.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Алег ПРАЛЯСКОЎСКІ знаёміцца з прадукцыяй камбіната; у калектыве рэдакцыі.

Опубликовано в «ГЧ» 8.09.2012 г.

Добавить комментарий


http://etalon.com.ua

unc-mps.com.ua

www.shtory.ua/gotovye-komplekty
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!