Веды прымянялі на практыцы

На мінулым тыдні на базе СВК “Хаціслаўскі” прайшоў 28-ы па ліку раённы конкурс спе­цыялістаў па штучным асемяненні кароў. 50-ці канкурсантам з гаспадарак раёна давялося прымяніць усе свае веды ў тэарэтычным конкурсе і прадэманстраваць навыкі і багаты вопыт у практычнай частцы.
Пераможцай у конкурсе па рэкта-цэрвікальнаму метаду асемянення кароў стала тэхнік-асемянатар фермы “Арэхава” СВК “Арэхава” Галіна Грышына, выхад цялят у якой па выніках мінулага года склаў 105 на 100 кароў. Другое месца заняў тэхнік-асемянатар фермы “Велікарыта” СВК “Рыта” Адам Дублянін. З адрывам у два балы на трэцяе месца выйшла тэхнік-асемянатар фермы “Дарапеевічы” СВК “Дарапеевічы” Алена Семянюк.
Сярод звенняў па ўзнаўленні статка першае месца заняло звяно СВК “Арэхава”. Лепшым заатэхнікам-селекцыянерам была прызнана Надзея Несцерава з “Савушкіна”, лепшым ветурачом-гінеколагам – Юлія Ганусевіч з СВК “Гвозніца”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы раённага конкурсу Алена Семянюк, Адам Дублянін і Галіна Грышына.

Опубликовано в «ГЧ» 8.09.2012 г.

Добавить комментарий


babyforyou.org

доставка воды белая церковь

автоматический полив газона
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!