СТРАТЫ ЦЕНЕВІКОЎ СКЛАЛІ БОЛЬШ ЗА 3,5 МІЛЬЯРДА РУБЛЁЎ

У ходзе сумесных аператыўна-кантроль­ных (рэйдавых) мера­прыемстваў па выяў­ленні незаконна перамешчаных на тэрыторыю Беларусі та­вар­на-матэрыяльных каштоўнасцей чарговую паспяховую аперацыю з пагранічнікамі правялі супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў камі­тэта Дзяржкантролю РБ па Брэсцкай воб­ласці. На аўтадарозе Брэст-Тамашоўка, ля в. Камароўка Брэсцкага раёна, імі быў спынены для дагляду аўтамабіль “Фальксваген В-4”, кіраваў якім 44-гадовы ўкраінскі індывідуальны прад­прымальнік. У мік­рааўтобусе знаходзілася 13 вялікіх баулаў з імёнамі адрасатаў на кожным, з курткамі і футрамі без суправа­джальных дакументаў, што пацвярджалі б легальнасць набыцця тавару.
Увесь тавар арыштаваны, ідзе праверка. На сённяшні дзень ніхто з беларускіх, украінскіх ці грамадзян іншых нацыянальнасцей аб тым, што ён мае дачыненне да затрыманай маёмасці, не заяўляў, як і не прад’яўляў дакументаў аб легальнасці набыцця тавару і законнасці перамяшчэння на тэрыторыю нашай краіны з сумежных дзяржаў.
Па папярэдняй інфар­мацыі спецыялістаў камітэта Дзяржкантролю мужчынскія і жаночыя курткі колькасцю 640 адзінак ацэньваюцца ў 1 мільярд 920 мільёнаў беларускіх рублёў, а 23 жаночыя футры “пацягнулі” на 138 мільёнаў рублёў.
Такім чынам, гэта ўжо чацвёртае затрыманне кантрабанды на працягу жніўня, якое стала вынікам цеснага ўзаемадзеяння камітэта Дзяржаўнага кантролю па Брэсцкай вобласці і ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў, Дзяр­жаўнага пагранічнага камітэта, а таксама праваахоўных органаў.
У матэрыяльнай суме страты ценевікоў у жніўні склалі больш чым 3,5 мільярда рублёў.
Віктар ВАСІЛЕЎСКІ, галоўны спецыяліст камітэта Дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці.

Опубликовано в «ГЧ» 8.09.2012 г.

Добавить комментарий


https://artma.net.ua/

http://teplostroy.biz.ua/

www.maxformer.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!