“З творчымі людзьмі працаваць цікава”

Калектыў гарадскога Дома культуры ўзначаліў новы кіраўнік – Вікторыя Іванаўна Ялова.

Анкета “ГЧ”:

Прафесійны багаж.

Вікторыя Іванаўна Ялова нарадзілася ва Узбекістане. Пасля заканчэння ў 1983 годзе Наманганскага дзяржаўнага вучылішча мастацтваў працавала выкладчыцай па класу фартэпіяна ў дзіцячай музычнай школе, затым 8 гадоў працавала ў культасветвучылішчы г. Намангана. З 1991 года жыве і працуе ў Маларыцкім раёне. Спачатку – выкладчыцай у музычнай школе ў в. Олтуш, з 1994 – у музычнай школе г. Маларыты. З 2007 года яна завуч школы мастацтваў. Са снежня 2009 года назначана дырэктарам гарадскога Дома культуры.

Асноўныя якасці любога кіраўніка.

“Лаяльнасць. Вельмі важна разумець людзей, з якімі працуеш”.

Думкі пасля першага месяца работы: “Работа вельмі цікавая, творчая, не дае сядзець на месцы. Увесь час знаходзішся ў акружэнні людзей: і дарослых, і дзяцей, а гэта да многага абавязвае. Мы працуем для людзей, і вельмі важна, каб тое, што мы робім, было цікавым і многім падабалася. Безумоўна, нешта ў нашай рабоце трэба змяніць, каб не адставаць ад часу. Патэнцыял у калектыва ёсць, з творчымі людзьмі працаваць цікава. А таму ўсё ў нас яшчэ наперадзе!”

Святлана МАКСІМУК.

Добавить комментарий


mobil super 5w40

посмотреть

citroen.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!