Храму – 200 гадоў!

2 верасня ў Свята-Успенскай царкве в. Гвозніца адбылося ўрачыстае богаслужэнне з нагоды 200-годдзя з моманту яе асвячэння. У гэты дзень тут шчырыя малітвы Усявышняму саборна ўзносілі: Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі; протаіерэй Пётр Рамановіч, благачынны цэркваў Брэсцкай гарадской акругі; іерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай царкоўнай акругі; протаіерэй Генадзь Шэпялевіч, настаяцель Гвозніцкага храма. У мясцовай царкве сабралася многа вернікаў не толькі з Гвозніцы, але і паломнікаў з іншых населеных пунктаў Маларытчыны. Пасля заканчэння богаслужэння адбыўся хрэсны ход, таксама быў адслужаны малебен.
Гвозніцкая царква ўпершыню згадваецца ў 1668 годзе як уніяцкая. Пра яе ёсць упамінанні ў дакументах, датаваных 1724 і 1786 гадамі. У 1812 г. Брэсцкі епіскап Іасафат Булгак заклаў у Гвозніцы першы камень пад падмурак новага храма. У 1816 г. царква была пабудавана на сродкі памешчыка Івана д’Оберна і вернікаў. Затым храм часткова быў адрамантаваны ў 1873 г., а ў 1878 годзе пачаўся капітальны яго рамонт. 19 жніўня 1881 г. царква была ўрачыста асвечана. У 1924 г. Гвозніцкі прыход прыпісалі да Збуражскага. Богаслужэнні сталі рэдкімі. Тое ж самае было і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 г. жыхары вёскі адмовіліся зарэгістраваць царкву. У 1990 г. быў адноўлены прыход у Гвозніцы, а ў 1991 годзе – і сам храм. З 1991 г. тут служыць святар Генадзь Шэпялевіч.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: храм-юбіляр.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.09.2012 г.

Добавить комментарий


https://etalon.com.ua

profvest.com/2018/01/realestatemarkets-hyip-otzivi-obzor.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!