Спартыўная традыцыя

Традыцыйнымі сталі ўжо спаборніцтвы па валейболу сярод мужчынскіх каманд СВК “Чырвоны партызан”, “Хаціслаўскі” і “Макраны”. Вось і на гэты раз каманды сустрэліся на лукаўскай зямлі. Спаборніцтвы прысвячаліся 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Да гэтых трох каманд далучыліся вучні, члены ФАК “Атлант”.
Калі каманда СВК “Хаціслаўскі” была безумоўна мацнейшай ва ўсіх трох матчах і заняла першае месца, то за другое месца ішла ўпартая барацьба паміж  астатнімі валейбалістамі, якія аказаліся роўнымі па сваіх сілах. У выніку другімі сталі мужчыны каманды СВК “Чырвоны партызан”, трэцяе месца дасталася вучням, а чацвёртае – СВК “Макраны”. Лепшымі ігракамі прызнаны Аляксандр Бяльчук (СВК “Хаціслаўскі”), Раман Шаламай (СВК “Макраны”), Юрый Кулічык (ФАК “Атлант”), Дзмітрый Гусакоў (СВК “Чырвоны партызан”).
І няхай гэты турнір з’яўляецца па статусу аматарскім, але па сутнасці нясе ў сабе алімпійскі дух і спартыўную загартоўку, накіраваную на прапаганду здаровага ладу жыцця сярод сельскіх жыхароў. Наперадзе новыя спартыўныя старты.
Віктар БОЙКА, інструктар па спорту СВК “Чырвоны партызан”.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.