Выбар на карысць арганізма

Здаровае харчаванне – гэта не проста дыета, а лад жыцця, які забяспечвае арганізм усімі неабходнымі рэчывамі на доўгія гады. Для таго, каб выкарыстоўваць карысныя ўласцівасці прадуктаў харчавання, важна іх ведаць. Напрыклад, ці шмат мы ведаем пра гарбузы? А ў іх караціну (правітаміну А), які паляпшае зрок і садзейнічае росту, больш, чым у моркве. А ці вядома вам, што для вывядзення з арганізма прадуктаў радыеактыўнага распаду выкарыстоўваюцца ягады: маліна, ажыны, чарніцы, суніцы, чорныя парэчкі, якія ўтрымліваюць пекцін? А найбольшай здольнасцю назапашваць радыенукліды валодаюць польскі грыб і махавік.
Калі чалавек, які прытрымліваецца дыеты, адмаўляецца ад мяса і малака, яму можа не хапіць рыбафлавіну — аднаго з вітамінаў групы В, які садзейнічае вызваленню энергіі. Акрамя таго, людзям рознага ўзросту важна атрымліваць з ежай дастатковую колькасць жалеза, цынку і кальцыю. Каб забяспечыць арганізм кальцыем, ужывайце малочныя прадукты з нізкім утрыманнем тлушчу, гародніну з зялёным лісцем і багатыя кальцыем вырабы са здробненага зерня. Добрай крыніцай кальцыю з’яўляецца таксама рыба – ласось, сёмга, сардзіны. Нельга абмінуць увагай і такі прадукт, як тварог. Медыкі называюць яго ежай, якая не ведае забарон. Ён аднолькава карысны і дзецям, і старым, і спартсменам, і тым, хто з усіх відаў фітнесу перавагу аддае падцягванню на канаце. Кальцый – не адзіная перавага тварагу. Гэты прадукт утрымлівае вялікі набор амінакіслот.
Кожны сам вырашае, якія прадукты выбіраць, якому харчаванню аддаваць перавагу. Але галоўнае, каб выбар быў на карысць арганізма. Будзьце здаровы!
Вікторыя КЛАЧАН, валеолаг райбальніцы.

Опубликовано в «ГЧ» 12.09.2012 г. 

Добавить комментарий


вода питьевая киев

ac-sodan.info/kosak/area/aomori-html

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!