З КАМЯНЦА ВЯРНУЛІСЯ З ДЫПЛОМАМІ

Маларыцкае райспажыўтаварыства прыняло ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2012”.
Гандлёвыя кропкі райспажыў­таварыства ветліва запрашалі ўсіх жыхароў і гасцей горада Камянца, якія прыйшлі наведаць фестывальны кірмаш, пачаставацца пірагамі, шашлычкамі і іншымі прысмакамі. Над тым, каб з фантазіяй прыгатаваць розныя стравы і аформіць выстаўку-продаж, зацікавіўшы пакупнікоў, зладжана працаваў, можна сказаць, увесь калектыў гандлёвага прадпрыемства раёна, і кіраўніцтва – старшыня райспажыўтаварыства Алена Цімашэнка, першы намеснік старшыні Таццяна Алесік, і галоўны таваразнаўца Ларыса Францэвіч, і вядучы інструктар па гандлі Святлана Струнец, і начальнік грамадскага харчавання Наталля Юркевіч, прадавец Галіна Прадэус, і майстар-повар Святлана Клаўдзеева, і бармэны Сняжана Соц, Алена Обадава, Тамара Васіленка, і майстар будаўніча-мантажных работ Уладзімір Хатынюк, і галоўны энергетык Віктар Міцук, і многія іншыя. І недарэмна. Стараннасць калектыву была ацэнена Дыпломам аблвыканкама за ІІ месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю гандлёвага абслугоўвання ў час абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2012”. Старшыні праўлення райспажыўтаварыства Алене Цімашэнка быў уручаны таксама Дыплом аблспажыўтаварыства за другое месца ў арганізацыі грамадскага харчавання.
Асаблівы каларыт гандлю райспа­жыўтаварыства надавала музычнае суправаджэнне. Музыкай на баяне, скрыпцы і домры на працягу ўсяго свята радавалі ўсіх жыхароў і гасцей Камянца музыканты школы мастацтваў Сяргей Крэнь, Ірына Горнік і Наталля Лашак. Цудоўным дапаўненнем выставы-продажу было знаёмства з такімі рамёствамі, як ткацтва і саломапляценне, якія прадстаўлялі майстры Маларытчыны Сцепаніда Сцепанюк і Дзіна Бягеза.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Маларыцкае райспажыўтаварыства на “Дажын­ках-2012”.

Опубликовано в «ГЧ» 19.09.2012 г. 

Добавить комментарий


Вывоз мусора http://exstraeconom.kiev.ua
https://gas-energy.com.ua

чиста вода
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!