Смак добрага настрою

І ў нашым паўднёвым раёне многія навучыліся вырошчваць кавуны. Балазе, апошнія гады лета радуе добрым цяплом, якое так неабходна, каб гэтая ягада як належыць выспела.
На працягу апошніх 4 гадоў на сваім прысядзібным участку кавуны вырошчваюць і Фёдар Сцяпанавіч і Марыя Ціханаўна Максімукі з в. Яміца.
— Усё пачалося з таго, што мая хрэсніца Валя неяк прывезла нам насенне кавуноў, якое ёй дала знаёмая. Ну, мы і вырашылі паспрабаваць іх вырошчваць. І з таго часу кожную восень маем свае кавуны.
У асноўным вырошчваннем гэтай дзіўнай салодкай ягады займаецца Фёдар Сцяпанавіч. Кавуноў на ўчастку амаль цэлая плантацыя. І з кожным годам яна ўсё больш павялічваецца.
— Мне гэтая справа вельмі спадабалася, — прызнаецца гаспадар, — таму займацца ёй буду столькі, колькі сіл хопіць. Самы вялікі кавун, які ў нас вырас 2 гады назад, важыў 9 кілаграмаў. А сёлета самы вялікі, які сарвалі ўжо, быў 5,5 кілаграма. Але яны яшчэ растуць, таму я не спяшаюся іх хутчэй збіраць. Тым больш, што і цяпло яшчэ на дварэ.
Шчыра прызнацца, кавуны ў Фёдара Сцяпанавіча і Марыі Ціханаўны Максімукоў не толькі вялікія, але і вельмі смачныя. Яны маюць сапраўдны смак добрага настрою.
Анастасія МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: вось такія кавуны МАКСІМУКІ вырасцілі сёлета.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.09.2012 г.

Добавить комментарий


альтернатива

здесь

https://showroom-kiev.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!