Смоўж-рэкардсмен

У рэдакцыю гэтую жывую гіганцкую істоту прынеслі ранкам. З цікавасцю яе разглядалі некаторы час усе супрацоўнікі.Раней такога бачыць не даводзілася нікому. Кожны выказваў свае думкі, што гэта такое і як правільна называецца. Аднак агульнага меркавання не было. Усе кропкі над “і” дапамаглі расставіць настаўнікі раённай гімназіі. Па іх словах, гэта вялікі прыдарожны смоўж. Другая яго назва – леапардавы. Сваю назву ён атрымаў з-за цела, якое ў плямах. У кожнай істоты яны свае, непаўторныя. Пры руху малюска выдзяляецца слізь, якая не вельмі клейкая. Прыдарожны слізняк-драпежнік. Ён рухаецца даволі хутка, любіць харчавацца іншымі смаўжамі і мяккацелымі жывёлінамі. Даўжыня цела можа дасягаць да 20 см. У дзень гэтыя смаўжы збіраюцца групамі. Калі хаваюцца ад сонца, то скручваюцца ў камячок. Так яны яшчэ робяць і тады, калі ўзнікае нейкая небяспека. Настаўнікі-біёлагі растлумачылі, што гэта даволі рэдкі для Беларусі від малюскаў, які пераважна сустракаецца ў Заходняй Еўропе. Вялікі леапардавы смоўж любіць высокую вільготнасць і зіму з плюсавой тэмпературай. Ён нагадвае звычайных грыбных смаўжоў: падоўжанае цела са скуркай у плямах, тоўстай і слізкай, не бачна ні вачэй, ні рота, на галаве знаходзіцца як быццам бы капюшон, які ссоўваецца пры націсканні.
Калі смоўж расцягнуўся, паспрабавалі памераць яго даўжыню. Пасля некалькіх спроб высветлілася: даўжыня смаўжа — 14 сантыметраў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: вялікі прыдарожны смоўж аблюбаваў Маларыту.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.09.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


mitsubishi.niko.ua

www.best-cooler.reviews/grizzly-coolers-for-sale-review/

eurobud.com.ua/bitumnaya-cherepitsa-shinglas-sonata/