Дыялог з калегамі

На Маларытчыне пабываў намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды. Асноўная мэта яго візіту – вывучэнне пытання маніторынгу па рабоце са зваротамі грамадзян. Намеснік міністра наведаў СШ №2, раённы вучэбна-метадычны кабінет, дзіцячы сад №2 і СШ №1, Гвозніцкі дзіцячы сад – СШ, зрабіў экскурсію па ёй. Дырэктар Марыя Афанасенка падрабязна расказала пра новую школу, якая ўведзена ў эксплуатацыю з 1 верасня. Між іншым, на сённяшні дзень у ёй працуюць 23 педагагічныя работнікі, навучаецца 96 чалавек, з іх 16 – наведвае садавыя групы. Затым намеснік міністра сустрэўся з працоўным калектывам установы адукацыі, куды прыйшлі і тыя, хто працаваў у школе раней, а зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Сяргей Руды таксама адказаў на пытанні. Сярод іншага прысутных цікавіла мэтазгоднасць эксперыментальнай работы ў вясковай школе, неабходнасць поўнага абсталявання кабінетаў хіміі, фізікі, біялогіі, павышэнне зарплаты тэхнічнаму персаналу школы, улік стажу работы некаторых катэгорый педработнікаў пры выхадзе на льготную пенсію. Жыхароў Гвозніцы турбавалі пытанні газіфікацыі вёскі, асфальтавання аўтамабільнай дарогі паміж Збуражам і Гвозніцай… Напрыканцы сустрэчы намеснік міністра пажадаў, каб ва ўстанове адукацыі было больш дзяцей, і выказаў меркаванне, што школа ў такім выглядзе, як зараз, намаганнямі ўсяго калектыву ўстановы адукацыі захаваецца яшчэ надоўга.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Сяргей Руды, намеснік міністра адукацыі, наведвае СШ №2.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.09.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://techno-centre.niko.ua

www.profshina.kiev.ua

www.lab-ivf.com/ru/uslugi/151-surrogatnoe-materinstvo.html