“Золата” залатой восені

На вуліцы цяпло і сонечна. Хаця, улічваючы сёлетнюю частую пераменлівасць надвор’я, заўтра можа быць зусім інакш. Таму ў СВК “Дарапеевічы” ўсе сілы, як кажуць, кінулі на ўборку цыбулі, «золата» залатой восені. На цыбулевых плантацыях штодзённа задзейнічана 5 адзінак тэхнікі, не лічачы падборшчыка. Тут працуюць не толькі механізатары і вадзіцелі, але і дапамагаюць работнікі бухгалтэрыі. Для вадзіцеляў і механізатараў работа арганізавана ўвесь светлавы дзень. Немалаважна і тое, што ўборачны ланцужок – ад копкі цыбулі да яе дастаўкі ў сховішча — забяспечваюць вопытныя спецыялісты. Скажам, на падборшчыку працуе Мікалай Міхальчук, які ў гаспадарцы даўно і якому сёлета даверылі працаваць на такім агрэгаце; на адвозцы – Яўген Ярманюк, Міхаіл Рабчынскі, Віктар Камянчук, вадзіцелі-асы. Прадугледжаны на ўсялякі выпадак і запасны варыянт – дапамагае вадзіцелям малады механізатар Міхаіл Піліпчук.
Ахвоты занятым на ўборцы цыбулі дадае надзвычай добры ўраджай: кожны гектар дае па 300 і больш цэнтнераў. Як удакладніла аграном райсельгасхарчу Галіна Чаранкевіч, такая высокая ўраджайнасць у СВК “Дарапеевічы” сёлета дасягнута ўпершыню за ўсе гады, на працягу якіх тут займаюцца вырошчваннем цыбулі.
Спрыялі гэтаму, на думку в.а. галоўнага агранома гаспадаркі Таісіі Кулік, многія фактары: і падбор участкаў, і прымяненне мікраэлементаў, і падкормка, і праполка, і захоўванне тэхналагічнага рэгламенту, і, нарэшце, сёлетняе добрае надвор’е.
Багаты ўраджай ёсць дзе захоўваць, бо ў СВК маюць уласнае гароднінасховішча, пабудаванае тут некалькі гадоў таму назад.
Цыбуля, як паказала практыка мінулых гадоў, заўсёды была высокарэнтабельнай культурай. І хоць сёлета ў гаспадарцы зменшылі пасяўныя плошчы пад яе, думаецца, што і ў гэтым годзе рэалізацыя цыбулі дасць магчымасць добра папоўніць казну гаспадаркі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано в «ГЧ»  22.09.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


капитальный ремонт квартир

http://www.monaliza.kiev.ua

UMi Diamond 3 GB купить