ХВІЛІНА СЛАВЫ ТАЛЕНАВІТЫХ

У раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшла раённая піянерская гульня “Раз піянерка. Два піянер”, якая была прысвечана дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
На свята былі запрошаны прадстаўнікі піянерскіх дружын горада. На першым этапе ў форме жартоўнай аб’явы ў газету дзецям трэба было пазнаёміць усіх са сваёй камандай. Затым “Піянерская азбука” праверыла, як ведаюць канкурсанты гісторыю БРПА. У конкурсе “Узорны піянер” школьнікам трэба было хутка і правільна завязаць піянерскі гальштук, што многім аказалася не па сілах. Затое з заданнем конкурсу “Піянерская прыпеўка” справіліся ўсе. Хлопчыкі і дзяўчынкі складалі вершы, спявалі песні. Не пакінуў нікога раўнадушным і конкурс-пантаміма “Артыстычны”, у якім камандзіры атрадаў на працягу 5 хвілін павінны былі паказваць самы цікавы эпізод з казкі, а каманда – адгадваць назву твора.
На першае месца ў піянер­скай гульні выйшла каманда “Фантазёры” піянерскай дружыны “Лідары” раённай гімназіі. Удзельнікі каманды пакарылі залу сваёй эрудыцыяй, невычарпальнай энергіяй, актыўнасцю. Не адсталі ад іх і школьнікі з каманды ”Адыдас” піянерскай дружыны “Юнацтва” СШ № 2, якія былі артыстычнымі і вынаходлівымі.
Гульня падарыла ўсім добры, святочны настрой.
Тамара
КОЦЕЛЕВА, метадыст раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
НА ЗДЫМКУ: у час гульні.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.09.2012 г.

Добавить комментарий


Daihatsu terios аккумулятор купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!