10 гадоў у бізнесе

Магазін “Канцылярскія тавары”, які належыць індывідуальнаму прадпры­мальніку Надзеі Люльковіч, за 10 гадоў існавання стаў добра вядомым жыхарам горада і раёна. Таму не дзіўна, што многія не раз тут пабывалі і набывалі неабходны тавар.
— На Савецкай, 47 свае дзверы пакупнікам мы расчынілі 17 верасня 2002 года, — кажа Надзея Міхайлаўна. – У памяшканні, дзе размяшчаецца зараз гандлёвая кропка, зрабілі рамонт, каб быў належны выгляд і каб прывабіць пакупніка. З таго часу так нязменна і знаходзімся на адным месцы. Ды і тавар той жа самы, што быў 5 ці 7 гадоў таму. Праўда, павялічыўся яго асартымент. Сёння ён даволі багаты. Гэта школьна-пісьмовыя, паперна-белавыя і іншыя канцтавары. Іх у нас можна купіць як за наяўны, так і безнаяўны разлік. Але калі раптам чаго няма ў продажы, то можна заказаць. Даставім неабходную рэч хутка. Прамыя сувязі ў нас наладжаны з некалькімі аптовымі базамі. Шырока прадстаўлены тавары айчынных вытворцаў, ім аддаем перавагу. Акрамя таго, мы пастаянна вывучаем попыт пакупнікоў. У дзень нас наведвае ў сярэднім 35-40 чалавек, якія абавязкова нешта набываюць. Асноўныя пакупнікі – вучні ўстаноў адукацыі горада. Ёсць і дарослыя.
— Як з’явілася ідэя адкрыць сваю справу?
— Так склаліся абставіны. На ранейшай рабоце, дзе прапрацавала больш за 10 гадоў, скарацілі. Каб не ся­дзець без справы, разам з мужам Сяргеем Міхайлавічам вырашылі рызыкнуць і адкрыць сваю справу. Пачынаць было цяжка. Стартавага капіталу не было. Крэдытаў не бралі. Скрануць з месца справу індывідуальнага прадпрымальніцтва дапа­маглі родныя. Год неяк трымаліся, а пасля вырашылі папоўніць свой кашалёк, каб не стаяць на адным месцы, а развівацца і ісці наперад. Канкурэнты ж не спалі. Мы такі стан спраў бачылі і ўсё добра разумелі. Таму разам з дзецьмі ўвесь летні сезон збіралі чарніцы. Гэта дапамагло зрабіць упэўнены крок наперад.
— Сяргей Міхайлавіч, чаму выбралі менавіта такі від бізнесу?
— Адзенне, абутак прадавалі многія ў горадзе, а вось канцылярскія тавары – адзінкі. Таму на сямейным савеце вырашылі заняцца менавіта гэтым відам бізнесу.
— Месца для гандлёвай кропкі самі выбралі?
— Так. Нам на выбар прапаноўвалі некалькі па­мяшканняў. Прааналіза­ваў­­шы ўсе магчымыя варыянты, спыніліся на Савецкай,47. Для нас важным з’яўлялася тое, што гэта — цэнтр горада, побач раённая бібліятэка, сярэдняя школа №1. Пазней паблізу ўзвялі шматкватэрныя дамы. Іх жыхары — гэта нашыя патэнцыяльныя пакупнікі.
— Якія планы на будучае?
— Мы не заглядваем далёка наперад, — гаворыць Надзея Люльковіч. – Нешта прагназуем, пралічваем, прыкідваем. Аднак нейкіх напалеонаўскіх планаў няма. Хочацца яшчэ пашыраць асартымент, заваяваць большую колькасць пакупнікоў…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Надзея Люльковіч са сваім мужам Сяргеем разам вядуць паспяхова сямейны бізнес ужо на працягу 10 гадоў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.09.2012 г.

Добавить комментарий


вода в бутылях

там www.avtomaticheskij-poliv.kiev.ua

www.agroxy.com/prodat/sahar-167/odesskaya-obl
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!