Мэбля — на добрых умовах

Зусім нядаўна ва ўнівермагу райспажыў­таварыства адкрыла новы аддзел па продажу мэблі. Загадчыца аддзела Ганна Арахцяюк расказвае:
“Мэбля, якая ў нас прадстаўлена, выключна маркі “BLACK RED WHITE” (мэбля для ўсіх пакаленняў). Хоць сам аддзел адкрыўся не так даўно, але ўжо ў пэўнай ступені маем поспех у спажыўцоў. І гэта ў першую чаргу таму, што ў нас можна набыць мэблю на добрых умовах”.
І сапраўды, сёння не ўсе мы можам набыць адразу, напрыклад, набор мэблі ў спальню ці кухню, таму цудоўным вырашэннем гэтай праблемы можа стаць продаж тавараў у крэдыт. У новым аддзеле мэблі ва ўнівермагу такі від паслуг аказаўся адным з самых запатрабаваных на сённяшні дзень. Там выдаецца крэдыт на дзвюх умовах. У першым выпадку крэдыт можна ўзяць на тэрмін ад 3 да 6 месяцаў пад 10 %. Першапачатковы ўзнос – 25% ад кошту тавару. У другім — крэдыт выдаецца на год пад 20%. Першапачатковы ўзнос таксама 25% ад кошту тавару. Але патрэбна адзначыць і яшчэ адну немалаважную ўмову – і ў першым, і ў другім выпадках неабходны два паручыцелі. Пагутарыўшы з пакупнікамі, якія набывалі тавар у аддзеле мэблі, зразумела, што гэта сапраўды добрыя ўмовы.
Анастасія Максімук.
На здымку: загадчыца аддзела мэблі Ганна Арахцяюк; новы аддзел ва ўнівермагу.

Опубликовано в «ГЧ» 26.09.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


citroen.niko.ua/

more information medicaments-24.com

http://medicaments-24.net/