Пад старшынствам Казіміра Лапіча прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама

Будзе цёпла!
Па першым пытанні «Аб гатоўнасці народна-гаспадарчага комплексу раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2012-2013 г.» выступілі галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргей Семянюк і начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Федзюковіч. Работа па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду выканана значная, як адзначыў Сяргей Уладзіміравіч. КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” да 1 верасня падпісала рапарты гатоўнасці кацельных і цэнтральных цеплавых пунктаў. Ва ўстановах адукацыі прамыты цепласістэмы, зроблена рэвізія запорнай арматуры. Прайшлі паверку і ўстаноўлены ўсе прыборы спажывання цеплавой энергіі, манометры, тэрмометры. Для захоўвання дроў і торфабрыкету па ўсіх кацельных абуладкаваны павеці і склады. І калі па камунальнаму абслугоўванню пакуль значных праблем і нявырашаных пытанняў няма, то на аб’ектах сельскай гаспадаркі яны яшчэ не ўсюды вырашаны. Не ўсе рамонтна-механічныя майстэрні забяспечаны цеплавым падагрэвам, не на ўсіх фермах вырашаны да канца пытанні водапаення жывёлы. Таму за час, які застаўся, як гаварыў Казімір Лапіч, усе работы павінны быць сканцэнтраваны на тым, каб пачатак зімоўкі не праваліць.
Кіраўнік раёна таксама ініцыіраваў размову са старшынямі сельгасарганізацый аб ходзе будаўніцтва і рэканструкцыі малочнатаварных ферм, прыняў да ведама іх запэўніванні аб тэрмінах завяршэння работ, пераводу статка з пашавага ўтрымання на стойлавае.

Інвестыцыі. Мадэрнізацыя
Па другім пытанні “Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Маларыцкім раёне” выступіў намеснік старшыні райвыканкама Эдуард Кандзярэшка. За 8 месяцаў у цэлым па раёне асвоена 286 мільярдаў інвестыцый. Тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 42,6%. На развіццё рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы накіравана 47,5 млрд. рублёў. Асваенне інвестыцый сельгаспрадпрыемствамі раёна склала 56,8 мільярда. Інвестыцыі ў будаўніцтва жылых дамоў склалі больш за 15 мільярдаў, выканана ўжо гадавое заданне па ўводу жылля. З пачатку года не прыступілі да асваення інвестыцый аддзел культуры, ДРБУ-179, РКБА. Нізкія тэмпы асваення інвестыцый у КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, ПМК-8, ЦРБ, КУП “Маларыцкае раённае УКБ”, СВК “Рыта” і “Ланская”. Як адзначаў Эдуард Пятровіч, па папярэдніх дадзеных даведзенае заданне ў цэлым будзе выканана, аднак гэты паказчык падпарадкаваныя прадпрыемствы не выканаюць.
— Інвестыцыі – гэта вельмі важна, — гаварыў у час абмеркавання пытання Казімір Лапіч. – Аднак на парадку дня
— і не менш важныя задачы – мадэрнізацыя вытворчасці. Таму ўлада чакае ад кіраўнікоў прадпрыемстваў новых ідэй, прапаноў таго, што той ці іншы кіраўнік хацеў бы бачыць на сваім прадпрыемстве, якое павінна развівацца так, каб забяспечыць выручку на 1 работніка ад рэалізацыі сваёй прадукцыі не менш чым на 60 тысяч долараў у год. Новых ідэй мадэрнізацыі вытворчасці ўлада чакае ў першую чаргу ад кіраўнікоў райаграпрамтэхнікі, РММ, ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”.
Інвестыцыйная палітыка ў раёне павінна быць накіравана, падкрэсліваў Казімір Лапіч, на развіццё эканомікі, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, развіццё сацыяльнай сферы.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 26.09.2012 г.

Добавить комментарий


www.adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!