Турцыя — для Алы Мельнікавай

Кажуць, што двойчы ў адну і тую ж ваду ўвайсці нельга. Аднак бывае зусім не так.
— Я нядаўна ў другі раз выйграла пуцёўку ў Турцыю на дваіх, – расказвае Ала Мельнікава. — Першы раз пашанцавала ў 2007 годзе. Ад прадстаўніцтва нямецкай фірмы “Bauer” нечакана для сябе стала ўладальніцай пуцёўкі ў «Гасцін­ным двары» Брэста. Тады ў шматдзённае падарожжа ездзіла з мужам.
У чарговую вандроўку амаль па тым жа маршруце Ала Андрэеўна плануе накіравацца ў маі. Праўда, яна пакуль яшчэ не вызначылася з кім: ці то з мужам, ці то з дачкою.
— Дзе вам так зноў усміхнулася фартуна?
— На Украіне, дзе адпачывала. У Алушце (Крым) прадстаўніцтва фірмы “Bauer” праводзіла прэзентацыю ў гонар 15-годдзя сваёй прысутнасці на рынку Украіны. Мне прапанавалі апошні запрашальны білет, які ў іх быў. Я адразу згадзілася. І выйграла пуцёўку.
У Турцыю неабходна было ехаць у кастрычніку гэтага года. Але я адпачыла ўжо ў Крыме. Таму набыла тавар фірмы, каб па пуцёўцы можна было паехаць у зручны для мяне час на працягу 3 гадоў.
— А маршрут фірма прапаноўвае новы?
— Не, практычна такі ж, які быў і ў 2007г. Але некаторыя змяненні ёсць.
— Ала Андрэеўна, раскрыйце, калі ласка, сакрэт, што ўключана ў паездку ў Турцыю ад фірмы “Bauer”?
— 6 экскурсій, 5-зорачны атэль, сняданкі – усе будзе бясплатным.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ала Мельнікава, шчаслівая ўладальніца турпуцёўкі ў Турцыю.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.09.2012 г.

Добавить комментарий


купить станозолол

https://steroid-pharm.com

https://arbud-prom.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!