Прызнанне самабытнасці

Дакументальны фільм “Узоры лёсу” адзначаны дыпломам імя Язэпа Драздовіча і Глыбоцкім райвыканкамам за ўдалае адлюстраванне сутнасці беларускага народнага мастацтва ў рамках 8-га міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм. Фільм “Узоры лёсу” зняты ў 2011 годзе Беларускім відэацэнтрам, аўтарам сцэнарыя якога з’яўляецца Валянціна Струнец, дырэктар раённага Цэнтра народнай творчасці.
***
Валянціна Струнец, Ала Назарук і Сцепаніда Сцепанюк прынялі ўдзел у выставе этнаграфічнага касцюма Маларыцкага раёна першай паловы ХХ стагоддзя “Подых часоў”. Мерапрыемства праводзілася на базе аддзела беларускай народнай творчасці Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (г.Мінск).
Валянціна Мікалаеўна давала майстар-клас па завіванню платаў, Сцепаніда Сцепанюк дзялілася сакрэтамі ткацтва маларыцкай буркі.
На выставе прысутнічалі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Усе ўдзельнікі выставы былі зачараваны непаўторнай прыгажосцю і самабытнасцю маларыцкага строю адзення і самой Сцепанідай Аляксееўнай. Арганізатарам і натхняльнікам мерапрыемства выступіла Наталля Канановіч, член праўлення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, член Маскоўскай палаты рамёстваў, старшы выкладчык кафедры народнай творчасці Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Струнец і Сцепаніда СЦЕПАНЮК у Горках падчас атрымання ўзнагароды.

Опубликовано в «ГЧ» 10.10.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.