Сустрэча са Знічам

Настаўнікі раённай гімназіі сустрэліся з цікавым і ўнікальным чалавекам.
Музыкант і філосаф Алег Андрэевіч Бембель; паэт, аўтар некалькіх кніг, член Саюза пісьменнікаў паэт Зніч; насельнік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і галоўны рэдактар багаслоўска-літаратурна-мастацкага лістка “Жыровіцкая абіцель” інак Мікалай. Гэта ўсё адна і тая ж асоба, толькі ў розных іпастасях.Не выпадкова Алег Бембель выбраў сабе літаратурны псеўданім — Зніч. Зніч-гэта агонь, які вынішчае зло на зямлі. І ён сваімі малітоўнымі вершамі ачышчае душы людзей, спрыяе Боганатхнёнасці.
Паэтычная творчасць Зніча – інака Мікалая цікавая не толькі гэтым. Ён працягвае і паглыбляе ў беларускай літаратуры традыцыю інтэлектуальнай паэзіі. Характар яго вершаў філасофскі, патрыятычны і падкрэслена хрысціянскі. Сваімі хрысціянскімі матывамі творчасць Зніча закранае агульныя аспекты жыцця, асабліва – праблему чэрствасці сэрца чалавека. Ён ставіць у сваёй творчасці пытанні перабудовы душы чалавека, яго маралі і этыкі. Асаблівая трывога ў вершах Зніча гучыць пра стан роднай мовы.
Настаўнікі раённай гімназіі атрымалі ў падарунак ад пісьменніка-багаслова яго новую кнігу “Крэсіва: выбранае і ўспаміны”, у якой расказваецца пра творчае і духоўнае станаўленне аўтара. Між іншым, на пачатку выдання пазначана: “Кніга, якую вы разгарнулі, напісана, каб выклікаць у людзей пачуццё не толькі духоўнай, але нават і прыроднай асалоды ад самой музыкі беларускага слова, каб у людзей была штодзённая патрэба сказаць адзін аднаму хаця б некалькі слоў на гэтай мове”.
Прысутныя на сустрэчы былі зачараваны мілагучнасцю, меладычнасцю і своеасаблівай музычнасцю гучання роднай мовы з вуснаў інака Мікалая.
На здымку: інак Мікалай.

Опубликовано в «ГЧ» 10.10.2012 г.

Добавить комментарий


лабораторные весы

also medicaments-24.com

подробнее topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!