Сілу зямную ў руках трымаюць

Лепшыя з лепшых хлебаробаў раёна і сёлета з’ехаліся на раённае свята “Дажынкі”, якое ў нас па традыцыі праходзіць штогод у першую суботу кастрычніка.
…Гучыць урачыстая мелодыя. Каравай сёлетняга ўраджаю ўручаецца старшыні райвыканкама Казіміру Лапічу, які дзякуе за нястомную добрасумленную працу хлебаробам, чыімі рукамі вырашчаны і сабраны нядрэнны ўраджай, і жадае, каб у будучым годзе агульны каравай у раёне атрымаўся яшчэ больш важкім.
Затым каравайніцы нясуць караваі і ўру­чаюць іх кіраўнікам сельгасарганізацый раёна.
Зноў гучыць урачыстая мелодыя.
Слова мае першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Федзюковіч. Ён адзначае, што сёлетняя ўборачная кампанія прайшла, як ніколі, зладжана і арганізавана. У многім гэтаму спрыяла і добрае надвор’е.
Уборка пачалася на паўтара тыдні раней, чым звычайна, пры гэтым страты ўраджаю былі мінімальнымі. Асноўны ўпор зроблены на якасць работ.
Валавы збор зерня, гаварыў Вячаслаў Іларыёнавіч, сёлета склаў амаль 40 тысяч тон, што на 8 тысяч тон больш, чым летась, пры ўраджайнасці 33 цэнтнеры з гектара ці на 1 бала-гектар – 117 кг. З улікам зерня кукурузы плануецца забяспечыць валавы збор зерня звыш 45 тысяч тон.
Дабіцца высокіх выні­каў у рабоце на працягу года імкнуліся працаўнікі ўсіх сельгас­арганізацый раёна. Але пераможцамі выйшлі працоўныя калектывы, якія, знахо­дзячыся ў прыкладна аднолькавых умовах, здолелі арганізаваць сваю працу лепш, задзейнічалі ўсе рэзервы, максімальна ўключылі чалавечы фактар, бо галоўнае – гэта ўсё ж людзі, іх вялікая працавітасць, любоў да зямлі.
Далей Вячаслаў Іла­рыёнавіч назваў пера­можцаў раённага спа­борніцтва на ўборцы 2012 года. Лідарам прызнаны: працоўны калектыў СВК “Чарняны”, узначальвае які Міхаіл Перкавец. Гэтаму СВК прысуджана І месца. Тут з кожнага бала-гектара атрымана 197 кг зерня пры выніковым каэфіцыенце работы 0,987, тэмпе росту валавой вытворчасці зерня з улікам паправачнага каэфіцыента 1,567 да сярэдніх трох папярэдніх гадоў.
На другое месца выйшаў працоўны калектыў СВК “Дарапеевічы”, на трэцяе – СВК “Чырвоны партызан”.
Кіраўнікам названых гаспадарак старшыня райвыканкама Казімір Лапіч уручае Граматы і грашовыя прэміі.
Ён жа уручыў Граматы і грашовыя прэ­міі і пераможцам раённага спаборніцтва сярод экіпажаў кам­байнаў. А гэта экіпа­жы камбайнераў з “Са­вушкіна” ў скла­дзе Віктара і Генадзя Бер­чукоў, з СВК “Чырвоны партызан” — у складзе Аляксея Чырука і Сцяпана Сцепанюка, з СВК “Макраны” — у складзе Фёдара Галавія і Аляксандра Карнелюка, якія занялі адпаведна І, ІІ і ІІІ месцы.
Узнагароды атрымалі і пераможцы раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў: Мікалай Барысюк і Алег Чуль з СВК “Ланская”, Сяргей Самасюк з ДзП “Радзежскае”.
Былі адзначаны таксама і лепшыя машыністы зернеачышчальных сушыльных комплексаў: Пётр Алесік з ДзП “Радзежскае”, Сцяпан Шаўчук з СВК “Ланская”, Андрэй Максімук з СВК “Чырвоны партызан”.
Граматы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комп­лексу старшыня яго Віктар Марушаў уручыў пераможцам на жніве сярод сямейных экіпажаў: Леаніду і Сяргею Герасімукам з СВК “Хаціслаўскі”, Юрыю і Івану Касцючыкам з “Савушкіна”.
Заахвочаны былі і пераможцы раённага спаборніцтва сярод маладзёжных уборачных экіпажаў: экіпаж у складзе Аляксандра і Аляксея Ківачукоў з “Савушкіна”, Леаніда Мішчука і Сяргея Піш­чыка з СВК “Хаціс­лаў­скі”, Валерыя Бягезы і Мікалая Жоха з СВК “Арэхава”. Граматы і грашовыя прэміі ім уручыла першы сакратар райкама БРСМ Таццяна Сацюк. З яе рук такія ж узнагароды атрымалі і Сяргей Ліхван з СВК “Рыта”, Віктар Юхімук з СВК “Чырвоны партызан”, Андрэй Калінін з СВК “Дарапеевічы”, якія былі лепшымі на ўборцы сярод маладых вадзіцеляў.
***
Сваёй творчасцю ўдзельнікаў раённых “Дажынак” парадавала “Радасць” — заслужаны аматарскі калектыў Беларусі ансамбль танца Брэсцкага ГДК.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: у час раённых «Дажынак».
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 10.10.2012 г.

Добавить комментарий


77713.majbutne.com.ua

Велосипед Giant

maxformer.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!