ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛАЕ

“Хто не ведае свайго мінулага, у таго няма будучага”, — гаворыць народная мудрасць.
Вось і мы, вучні сярэдняй школы № 2 Маларыты, разам са сваім класным кіраўніком Раісай Пятроўнай Піпко вырашылі зрабіць падарожжа ў мінулае роднага краю, каб лепш яго ведаць.
У суботу раніцай селі ў “машыну часу” пад назвай дызель-цягнік “Забалацце-Брэст” і паехалі ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. Пасля рамонту ён зноў адчыніў дзверы для наведвальнікаў. Тут прапаноўваюць новыя тэматычныя экскурсіі.
Шматлікія чорна-белыя фотакарткі, медалі і манеты, пажоўклыя дакументы і добра аформленыя стэнды прыцягвалі нашу ўвагу. Перад вачыма паўставала шматгадовая гісторыя. Мы разам з князем Вітаўтам абаранялі межы роднай зямлі, удзельнічалі ў вайне 1812 года, дапамагалі Францыску Скарыне друкаваць яго першыя кнігі. З асаблівай цікавасцю знаёміліся мы з экспазіцыяй, прысвечанай першабытным людзям. Мы пабачылі іх прылады працы, уявілі, як яны імі карысталіся.
Хутка праляцеў час, падарожжа закончылася, наша невялікая кампанія зноў вярнулася ў Маларыту. Цяпер мы з нецярпеннем будзем чакаць новых падарожжаў.
Уладзіслаў ЯРМАШУК, вучань 5 класа сярэдняй школы №2 г. Маларыты.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 13.10.2012 г.

Добавить комментарий


www.220km.com.ua

читайте здесь biceps-ua.com

www.iwashka.com.ua/katalog-tovarov/zhenskaya-gigiena/vatnye-palochki-i-diski/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!