“Работа важная, бо моладзь — гэта будучыня”

З 22 сакавіка аддзел па справах моладзі райвыканкама ўзначаліў новы кіраўнік – Аляксандр Галоўчык.
АНКЕТА “ГЧ”
Прафесійны багаж:
Аляксандр Галоўчык нара­дзіўся ў Маларыце. Пасля заканчэння ў 1997 годзе СШ № 1 паступіў у Брэсцкі педуніверсітэт імя Пушкіна на спартыўны факультэт. У 2007-ым годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці правазнаўства. У час вучобы ў педуніверсітэце кандыдат у майстры спорту Аляксандр Галоўчык 9 гадоў працаваў спартсменам-інструктарам у футбольным клубе “Дынама”- Брэст, а з 2006 года – інструктарам у футбольным клубе “Граніт” у г. Мікашэвічы. З 22 сакавіка г.г. назначаны начальнікам аддзела па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Перш за ўсё добрасумленнасць, патрабавальнасць,  дысцыплінаванасць, энергічнасць, здольнасць запаліць іншых.
Думкі пасля першага дня работы на новай пасадзе:
— Дзень быў насычаны новымі сустрэчамі, разнастайнымі падзеямі, адным словам – паспяховы. Многае ўбачыў, пачуў, пазнаёміўся з людзьмі, з якімі давядзецца цесна супрацоўнічаць, і першае знаёмства парадавала. Работы наперадзе многа, яна важная і адказная, бо моладзь – гэта будучыня.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Галоўчык.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.sweet-smoke.com.ua

progressive.ua