Маркоўны час

На палях сельгас­арганізацый завяршаецца ўборка агародніны. У гэтыя дні асноўныя работы ідуць на маркоўных плошчах. У СВК “Ланская” яны займаюць 22 гектары. На большай палове плошчаў морква ўбрана ўжо.
Вырошчваннем гэтай агародніны тут займаюцца даўно.
— Напэўна, няма такога поля ў гаспадарцы, на якім бы не расла морква, — гаворыць Аляксей Лонеў, галоўны аграном, які амаль 30 гадоў працуе тут.
Сёлетнім ураджаем у сельгаскааператыве задаволены. Хоць ураджайнасць крыху меншая, чым была ў мінулым годзе, затое цяпер морква мае больш таварны выгляд, таму са збытам яе ўсё адладжана. Бо ў рыначных умовах важна не толькі вырасціць, але і прадаць. Летась з гэтым былі праблемы.
У мінулую ўборку даводзілася звяртацца за дапамогай да гараджан. Цяпер, як расказваў Аляксей Лонеў, такой патрэбы няма. Ураджай умераны, таму абмяжоўваюцца механізаванай уборкай. Кансер­вавагарод­нінасу­шыльны камбінат, з якім заключаны дагавор на вырошчванне і пастаўку морквы, выдзеліў свой уборачны камбайн нямецкай вытворчасці.
— Тэхніка вельмі добрая, высокапрадукцыйная, забяспечвае якасць уборкі, — гаворыць Аляксей Лонеў. Асноўная маса морквы ідзе ў бункер. На камбайне працуюць тры чалавекі, якія адразу моркву сартуюць. Сёлета ў сельгаскааператыве выкарыстоўвалі толькі адзін гатунак насення – “ціто”. Гэта перспектыўны галандскі гатунак.
У лабараторыі кансервавага­роднінасушыльнага камбіната пацікавіліся якасцю пастаўляемай сыравіны з СВК “Ланская”. Там адзначылі, што ўтрыманне нітратаў у моркве адпавядае дапушчальным нормам. Яна мае добры таварны выгляд. Таму бяруць яе з ахвотай.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: ідзе ўборка морквы; вадзіцель Алег ЧУЛЬ заняты на перавозцы ўраджаю.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 13.10.2012 г.

Добавить комментарий


https://zaraz.org.ua

www.seotexts.com/napisanie-statey/

www.zaraz.org.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!