Па дарозе ў навуку

У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна прайшла рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Восьмыя Калеснікаўскія чытанні”. У яе рабоце прынялі ўдзел настаўнікі раённай гімназіі, а таксама Марыя Ніканчук, вучаніца 11 “Б” класа гэтай навучальнай установы. У 4 секцыях было заяўлена больш за 60 выступленняў навукоўцаў з ВНУ краіны. Прагучалі даклады пра хрысціянскія і агульначалавечыя каштоўнасці ў нацыянальнай і сусветнай літаратурах, сучасныя аспекты моўных даследаванняў і мову Брэсцка-Пінскага Палесся, праблемы фалькларыстыкі і выкладанне прадметаў гуманітарнага зместу ў кантэксце сучасных адукацыйных і выхаваўчых стратэгій…
Марыя Ніканчук выступіла з дакладам “Намітка Маларыцкага строю адзення”. Навукоўцы з цікавасцю слухалі юную даследчыцу, якая сабрала матэрыял пра асаблівасці і адметнасці непаўторнага элементу жаночага адзення замужняй жанчыны нашага рэгіёна. На пастаўленыя пытанні Марыя адказвала з веданнем справы: грунтоўна, абгрунтавана і дакладна, прыводзячы шматлікія прыклады.
Навуковымі “адкрыццямі” Марыі Ніканчук зацікавіліся навукоўцы. Яна ўжо атрымала запрашэнне прыняць удзел і выступіць у міжфакультэцкім студэнцкім семінары “Роднай зямлі галасы: фальклор, краязнаўства і літаратура Берасцейшчыны”, які адбу­дзецца ў кастрычніку.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Марыя Ніканчук ля будынка БрДУ імя А.С.Пушкіна, дзе адбылася канферэнцыя.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 17.10.2012 г.

Добавить комментарий


Международные грузоперевозки цены

http://www.biceps-ua.com

ссылка best-mining.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!