ГАЛОЎНАЯ ЗБРОЯ — ВЕДЫ

На базе філіяла РУП “Брэст­энерга” Маларыцкага раёна электрасетак з удзелам старшыні райвыканкама Казіміра Лапіча і членаў рабочай групы прайшлі заняткі для кіраўнікоў аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны – арганізацый і прадпрыемстваў, якія маюць найважнейшае значэнне для забеспячэння жыццядзейнасці раёна пры любых надзвычайных сітуацыях. Тэарэтычная частка заняткаў складалася з выступленняў ваеннага камісара райваенкамата Алега Шышацкага і начальніка аддзялення тэрытарыяльнай абароны Аляксандра Каралькова і знаёміла кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў з абавязкамі па арганізацыі і забеспячэнні інжынернага абсталявання аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, парадкам перадачы гэтых аб’ектаў пад ахову. Практычная частка дазволіла непасрэдна пазнаёміцца з асноўнымі сродкамі абароны. Увазе кіраўнікоў аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны была прапанавана відэастужка па матэрыялах вучэбна-метадычных заняткаў у Ляхавіцкім раёне.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час заняткаў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 17.10.2012 г. 

Добавить комментарий


Перевозка квартиры www.exstraeconom.kiev.ua
mobil 5w30

www.sledoc.com.ua/domofony/videodomofon-kupit-kiev/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!