Запас бяды не чыніць

Кастрычнік – месяц, які паставіць кропку і падвядзе вынікі ў назапашванні на зіму садавіны і агародніны. Маларыцкая зямля на іх традыцыйна багата. Таму, напэўна, і цэны закупачныя фарміруюцца адносна невысокія.
— Ці можна ўжо сёння пад некаторымі вынікамі нарыхтоўкі падвесці канчатковую рысу?
— Можна, — кажа Таццяна Сацюк, вядучы таваразнаўца райспажыўтаварыства. – Хаця нарыхтоўкамі мы займаемся круглы год. За 9 месяцаў райспажыўтаварыства нарыхтавала 72 тоны капусты, 42 — памідораў, 38 – агуркоў, 32 – цыбулі. У верасні насельніцтва найбольш актыўна нам здавала бульбу (42 тоны), моркву (4 тоны). Акрамя таго, буракоў сталовых закуплена 6 тон. Улічваючы, што гэты год спрыяльны для ўраджаю яблыкаў, то іх плануецца нарыхтаваць 750 тон.
— Таццяна Мікалаеўна, а колькі нарыхтавана іншых пладоў і ягад?
— Назаву толькі некаторыя лічбы. Напрыклад, вішні – 0,8 тоны, клубніц – 3,4 тоны, парэчак — 0,3 тоны.
— Ці займалася райспажыўтаварыства нарыхтоўкай дзікарослай прадукцыі?
— Безумоўна, займалася. Нарыхтавана 25,5 тоны дзікарослых пладоў і ягад (гэта ў асноўным чарніцы і журавіны), а таксама грыбоў – 100 кг.
— Таццяна Мікалаеўна, з таго, што Вы сказалі, можна зрабіць вывад: маларытчане дэфіцыту садавіны, агародніны ў зімовы перыяд не адчуюць. Ці так гэта?
— Сапраўды, так. Нам даведзена заданне на захоўванне “другога хлеба” і гародніны на міжсезонны перыяд 2012-2013 года. План па закладцы на захоўванне на міжсезонны перыяд 2012-2013 года складае: бульбы – 40 тон, агародніны – 103 тоны. Маларыцкае райспажыўтаварыства ў сваіх сховішчах будзе, напрыклад, захоўваць 40 тон бульбы, 20 — капусты, 9,5 – цыбулі, 8,4 – морквы, 5,2 – сталовых буракоў. Астатняя нарыхтаваная прадукцыя будзе захоўвацца ў іншых сховішчах па дамоўленасці. Як кажуць, зімоўка будзе сытай (смяецца). План закупак за 9 месяцаў выкананы на 103%. Упэўнена, што гандаль мясцовай агароднінай і садавінай забяспечым бесперабойны.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таццяна Сацюк: “На нашым стале зімою будзе ў дастатку і бульбы, капусты, морквы, цыбулі, агуркоў…”
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 17.10.2012 г.

Добавить комментарий


http://cl24.com.ua

автоматический полив цена

источник iwashka.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!