Сейбітам культурнай нівы

Дзень работніка культуры – свята стваральнікаў і захавальнікаў культурнай спадчыны, людзей творчых прафесій. З нагоды гэтай знамянальнай падзеі ў ГДК разам сабраліся спевакі і музыканты, танцоры і бібліятэкары, кіраўнікі творчых калектываў і выкладчыкі школы мастацтваў.
Па ініцыятыве Вольгі Табачкоўскай упершыню быў праведзены “круглы стол”, за якім сустрэліся маладыя спецыялісты і тыя, хто культуры прысвяціў не адзін год свайго жыцця. У нязмушанай і добразычлівай атмасферы вопытам работы дзяліліся і ўспаміналі мінулае многія прысутныя, у тым ліку – Сямён Кавенька і Анатоль Дзямянка, якія раней узначальвалі райаддзел культуры. Свае думкі пра ролю культуры ў жыцці грамадства, яе стан, стваральную сілу таксама выказалі Пётр Губей, старшыня райсавета дэпутатаў, і Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела культуры.
Затым адбылося ўшанаванне тых, чыя праца адзначана ўзнагародамі. Надзея Кур­дзюк, дырэктар ЦБС, з рук Пятра Губея атрымала нагрудны знак “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, пасведчанне якога падпісана Міністрам культуры Паўлам Латушкам. Граматамі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўную работу па арганізацыі вольнага часу насельніцтва ўзнагароджаны: Галіна Хомік, дырэктар Хаціслаўскага СДК; Валянціна Струнец, дырэктар раённага Цэнтра народнай творчасці; Аляксандр Барысюк, кіраўнік узорнай эстраднай студыі “Забава”. Акрамя таго, група работнікаў культуры Маларытчыны адзначана ўзнагародамі раённага ўзроўню…
Р.S. Надзея Курдзюк у сферы культуры працуе ўжо 32 гады. Пачынала яна сваю дзейнасць бібліятэкарам Ляхавецкай сельскай бібліятэкі. Затым у раённай бібліятэцы ўзначальвала аддзел абслугоўвання, пасля была намеснікам дырэктара. З мая 1991 года Надзея Мікалаеўна працуе на пасадзе дырэктара ЦБС. Закончыла Мінскі інстытут культуры, набыла спецыяльнасць “Бібліятэкар-бібліёграф”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Надзея Курдзюк атрымлівае нагрудны знак.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.10.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://pharmacy24.com.ua

topobzor.info

источник cialis-viagra.com.ua