ПРАЧЫТАЦЬ І ЗАДУМАЦЦА

Журналіст-газетчык заўжды павінен думаць пра чытача. Які падыход ляжыць у аснове падрыхтоўкі кожнага чарговага нумара друкаванага выдання? Што ў ім галоўнае: інфармацыя ці аналітыка? Як слова газетнае адгукнецца ў душы чытача? Пра гэта гаварылі ўдзельнікі “круглага стала” па тэме “Інфармацыйная і аналітычная складаемая газетнага нумара”, што праходзіў у рамках міжрэдакцыйнай творчай лятучкі, якая адбылася на базе рэдакцыі газеты “”. Удзел у ёй прынялі журналісты газет “Брэсцкі веснік”, “Зара над Бугам”, “Навіны Камянеччыны”, “Сельская праўда”, “”. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны. Пазнаёміўшы журналістаў вобласці з раёнам у лічбах і фактах, Вадзім Паўлавіч сканцэнтраваў увагу на адносінах мясцовай улады і газеты, адказаў на пытанні гасцей. У рабоце “круглага стала” прымалі ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Ігар Гетман і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі Саюз журналістаў” Георгій Тамашэвіч.
Каб СМІ, у прыватнасці газеты, маглі фарміраваць у чытацкай аўдыторыі пазітыўнае ўспрыманне жыцця, на старонках выданняў патрэбна аналітыка. Бо важна не толькі прачытаць артыкул, але і задумацца, узважыць, пераасэнсаваць – да такой высновы прыйшлі журналісты.
Удзельнікі творчай лятучкі не толькі гаварылі, спрачаліся, слухалі. Яны наведалі гасцініцу “Юбілейная”, спартыўны цэнтр “Жамчужына”, дзе азнаёміліся з работай сацыяльных аб’ектаў, даведаліся пра паслугі, што тут аказваюцца. Што датычыцца ўражанняў ад экскурсій у гасцініцу і спартыўны комплекс, то, як дзяліліся госці, яны самыя прыемныя.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час “круглага стала” ў рэдакцыі райгазеты «».
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 20.10.2012 г.

Добавить комментарий


avrora-trans.com

https://topobzor.info

www.velotime.com.ua/product/comanche-orinoco-disk-/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!