Афіцэры заўсёды ў страі

Былых афіцэраў не бывае. Ці трэба гэта даказваць? Напэўна, не. Пасля звальнення са службы яны застаюцца не толькі афіцэрамі запасу альбо ў адстаўцы. У любой жыццёвай сітуацыі пераважная большасць гэтых людзей у пагонах праяўляе актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм, з’яўляецца прыкладам для іншых.
Маларыцкая раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” была створана ў 1992г. Ля яе вытокаў стаяў маёр Уладзімір Шаргар.Распачаць гэтую справу яму дапамагалі афіцэры і прапаршчыкі С.І.Алпацкі, А.С.Нікіцюк, І.А.Крэмянеўскі і А.І.Асятроў. З 1993 па 1996 гг. і з 2000 па 2004 гг. старшынёй савета быў Сямён Іванавіч Алпацкі. А з 1996 па 2000 і з 2004 года арганізацыю БСА Маларыцкага раёна ўзначальвае Сяргей Папко, падпалкоўнік запасу. Ён, між іншым, закончыў факультэт ракетнага ўзбраення Рыжскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Ваеннай службе аддаў 20 гадоў. Праслужыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння амаль на ўсіх пасадах. Даслужыўся да намесніка камандзіра 44 палка, які з 1961 па 1990 гг. базіраваўся ля Замшан. Тут захоўваліся балістычныя ракеты Р-12.
Апошняя пасада Сяргея Папко – начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС штаба ГА Гродзенскай вобласці.

— Сяргей Канстанцінавіч, хто можа быць членам арганізацыі, якую Вы ўзначальваеце?
— Гэта — афіцэры і прапаршчыкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і члены іх сем’яў, а таксама былыя афіцэры і прапаршчыкі Узброеных Сіл Савецкага Саюза, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі раёна, прызнаюць статут, рэгулярна выплачваюць членскія ўзносы і актыўна ўдзельнічаюць у рабоце арганізацыі. Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз афіцэраў» з’яўляецца добраахвотным аб’яднаннем афіцэраў і прапаршчыкаў, якія на сённяшні дзень нясуць службу, знаходзяцца ў запасе ці адстаўцы.

— Якая мэта дзейнасці БСА?
— Кансалідацыя афіцэрскага саставу, захаванне і памнажэнне традыцый афіцэрскага братэрства і сяброўства, перадача службовага і баявога вопыту афіцэраў запасу і ў адстаўцы ваеннаслужачым, якія сёння праходзяць службу.
Маларыцкая раённая арганізацыя БСА працуе ў адпаведнасці з рэспубліканскім статутам грамадскага аб’яднання. Мы ўдзельнічаем у грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным жыцці Маларытчыны. Члены БСА таксама ўзаемадзейнічаюць з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі, якія прытрымліваюцца ў сваёй дзейнасці патрыятычнага накірунку, умацоўваюць і развіваюць беларускую дзяржаўнасць, у якіх інтарэсы захавання грамадска-палітычнай стабільнасці і грамадзянскай згоды ў краіне стаяць на першым месцы. Калі больш дакладна, то мы праводзім пастаянна сходы да Дня абаронцаў Айчыны, Дня часці, Дня Перамогі, 8 Сакавіка… Ушаноўваем юбіляраў з уручэннем падарункаў. Акрамя таго, праводзім ўрокі мужнасці ва ўстановах адукацыі раёна і прымаем удзел у Дні прызыўніка. Наша арганізацыя таксама падтрымала фінансава Пружанскі дзіцячы прытулак.

— Сяргей Канстанцінавіч, а ўсё ж такі, што з’яўляецца самым галоўным у вашай дзейнасці?
— Гэта, напэўна, удзел у сацыяльна значных праграмах па паляпшэнні матэрыяльнага становішча, жыллёвых умоў, медыцынскага, бытавога і культурнага абслугоўвання, санаторна-курортнага лячэння афіцэраў і членаў іх сем’яў. Мы імкнемся аказваць шэфскую дапамогу, а таксама — матэрыяльную, інфармацыйную, кансультатыўную, маральную… Спрабуем уцягваць афіцэраў запасу і ў адстаўцы ў актыўную грамадскую дзейнасць па героіка-патрыятычным выхаванні падлеткаў і юнакоў, падрыхтоўцы моладзі да вайсковай службы.
У нас арганізацыя не вельмі шматлікая. У ёй 50 чалавек. Гэта ў асноўным афіцэры і прапаршчыкі з ліку тых, хто служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння ў розныя гады. Лепшымі актывістамі БСА з’яўляюцца: Анатоль Брухавецкі, Генадзь Антонаў, Анатоль Жулін, Аляксандр Купрыянец, Мікалай Мельнік. Гэтыя людзі сваёй працай заслужылі павагу сярод насельніцтва, высокі аўтарытэт.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Сяргей Папко, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 24.10.2012 г.

Афіцэры заўсёды ў страі: 1 комментарий

  • 05.11.2012 в 1:09 дп
    Permalink

    штальхэльм2. Это они кого, БНФ подтрымливают, что ли? потому что другие за какую-то другую родину по инерции вякают.

    Кстати, а почему ни полслова о том, как их всех из ликвидаторов в пострадавших от Чернобыля перевели? Не отбились. потому что и не приступали к битве вот и молчат как рыбы… земноводные… ползущие по дну болота и по течению уходящей из него воды.. Дважды -попа-, заметим. Но жертвы дегидратации единожды.

Добавить комментарий


www.220km.com.ua/category/ista/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!