АД РАБОЧАГА ДА МАЙСТРА

Калі ў калектыў прыходзіць талковая, адукаваная і адданая выбранай прафесіі моладзь, можна сказаць: гэтаму калектыву вельмі пашанцавала, бо ёсць упэўненасць, што такія маладыя спецыялісты, набыўшы да ўсяго яшчэ і вопыт, стануць годнай зменай таму, хто заўтра пойдзе на пенсію.
Два гады таму назад прыйшоў у калектыў ДРБУ-179 і майстар Ігар Саўчук. Вопыту на гэтай пасадзе ў Ігара, вядома ж, не было, бо раней працаваў радавым будаўніком у адной з брэсцкіх фірм, Маларыцкай ПМК-20. Працаваў і завочна вучыўся, бо ведаў, што без тэарэтычнай падрыхтоўкі, спецыяльнай адукацыі не абысціся. Закончыў Брэсцкі політэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “аўтамабільныя дарогі”, уладкаваўся на работу ў ДРБУ-179, дзе яму і прапанавалі пасаду майстра.
Задаволены Ігар, што ў гэтым калектыве з разуменнем адносяцца да маладых, стараюцца дапамагчы ім добрым, цёплым словам. Шчыра ўдзячны малады майстар за маральную падтрымку і начальніку ДРБУ-179 Фёдару Васільевічу Галенчуку, і галоўнаму інжынеру Алегу Фёдаравічу Нячаю, і многім іншым работнікам, якія дапамагалі яму як маладому спецыялісту трывала станавіцца на ногі ў прафесійным плане.
— Ігар – адзін з тых, хто зацікаўлены і ў аб’ёмах работ, і ў іх якасці, а гэта значыць, у тым, каб людзі маглі атрымліваць заработную плату, — расказваў галоўны інжынер Алег Нячай. – Калі горад Горкі сёлета рыхтавалі да рэспубліканскіх дажынак, Ігар са сваёй брыгадай доўгі час там працаваў. Трэба было – адну вахту за другой неслі. Сям’я, а ў Ігара трое дзяцей, тады яго, можна сказаць, амаль не бачыла. Але дома разумелі, што гэтага патрабуюць інтарэсы калектыву.
Цяпер Ігар Саўчук са сваімі падначаленымі таксама амаль увесь час у раз’ездах. Бо работы ў раёне дарожнікам мала, і каб зарабляць грошы, арганізацыя шукае аб’ёмы за межамі раёна, а то і вобласці. Таму і цяпер, як гаварыў Алег Нячай, маладога майстра ў сям’і рэдка бачаць.
Сам Ігар прызнаўся: задаволены тым, што яму, маладому, у калектыве давяраюць; што добра складваюцца ўзаемаадносіны з падначаленымі. Вось толькі б яшчэ стабільнасці арганізацыі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: майстар ДРБУ-179 Ігар САЎЧУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 27.10.2012 г.

Добавить комментарий


автоматический полив хантер

kompozit.ua

www.ka4alka-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!