ЯК СІМВАЛ ДУХОЎНАГА ПОДЗВІГУ

Згодна з падпісаным пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж  Міні­стэр­ствам абароны РБ і Беларускім Экзархатам па ініцыятыве Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусі Філарэта, падтрыманай Міністэрствам абароны РБ у рэспубліцы ў перыяд з 20 сакавіка па 6 мая г.г. праходзіць другі Усебеларускі Хрэсны ход “Царква і армія”, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мэта акцыі – па-хрысціянску ўшанаваць загінуўшых воінаў, якія абаранялі сваю Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і асвяціць подзвіг беларускага народа ў справе Вялікай Перамогі і ўвекавечання яго памяці.
Хрэсны ход пачаў сваё шэсце 20 сакавіка г.г. ад Свята-Мікалаеўскага гарнізоннага сабора Брэсцкай крэпасці і пройдзе па ўсёй тэрыторыі рэспублікі.
У сераду, 24 сакавіка, акцыя прайшла і на Маларытчыне. Благачынны цэркваў Маларыцкага раёна протаіерэй Мікалай Кудласевіч адслужыў памінальную паніхіду ля помніка загінуўшым воінам і мірным жыхарам у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ля Кургана Славы. Удзельнікамі Хрэснага ходу былі таксама ветэран Узброеных Сіл Анатоль Брухавецкі, былы воін-афганец Уладзімір Пятрухін, работнікі райваенкамата на чале з в.а. ваеннага камісара раёна Раманам Каўтанюком.
Крупінкі зямлі, узятай з воінскіх захаванняў, ля якіх пабывалі ўдзельнікі акцыі “Царква і армія”, будуць перададзены ў абласны ваенкамат, а затым спецыяльна вырабленая капсула – сімвал духоўнага подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, дзе будзе сабрана зямля з месцаў захаванняў герояў вайны рэспублікі, урачыста даставіцца 6 мая да Свята-Духава Кафедральнага Сабора г. Мінска.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час Хрэснага ходу ля помніка загінуўшым, што ў канцы горада.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!