Раўненне на маёра Лешчука!

У сакавіку гэтага года Станіслаў Ляшчук быў назначаны на пасаду намесніка камандзіра часці па ідэалагічнай рабоце падраздзялення тэрытарыяльных войск раёна. А ў пачатку кастрычніка загадам Міністра абароны краіны яму прысвоена чарговае воінскае званне маёр запасу. Алег Шышацкі, раённы ваенны камісар, Станіславу Яўгенавічу ўрачыста ўручыў пагоны.
Тэрміновую ваенную службу будучы маёр Ляшчук праходзіў у Ніжнім Ноўгарадзе ў войсках супрацьпаветранай абароны, а больш дакладна – у дывізіёне забеспячэння вучэбнага працэсу Горкаўскага зенітна-ракетнага каманднага вучылішча СПА. Дэмабілізаваны ў запас у званні старшага сяржанта. За добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў, прыкладныя паводзіны, поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы ўзнагароджаны граматай ЦК ВЛКСМ.
Станіслаў Яўгенавіч амаль 8 гадоў выкладаў пачатковую ваенную падрыхтоўку ва ўстановах адукацыі Брэстчыны. Спачатку – у СШ №2 г. Лунінца, а затым – у СШ №2 г.Маларыта. Пазней быў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства СШ №3 райцэнтра, начальнікам аддзела па справах моладзі, намеснікам старшыні РВК, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Маларыцкага райвыканкама. З сакавіка 2003г. – дырэктар Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Да звання маёра ў запасе Станіслаў Ляшчук ішоў 27 гадоў.
— Для службы ў запасе існуюць іншыя тэрміны для прысваення чарговых воінскіх званняў, чым для тых, хто праходзіць сапраўдную ваенную службу, — кажа Алег Шышацкі, райваенкам. – Воінскія званні афіцэрскага саставу запасу прысвойваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку праходжання ваеннай службы. Па рашэнні Міністра абароны ці Старшыні КДБ афіцэрам запасу па заканчэнні ўстаноўленага тэрміну выслугі ў папярэднім воінскім званні можа быць прысвоена чарговае — да падпалкоўніка запасу. Званне палкоўніка запасу прысвойваецца па рашэнні Прэзідэнта РБ.
Алег Шышацкі таксама падкрэсліў, што прысваенне афіцэрам запасу чарговага воінскага звання не прадугледжвае змяненняў у правах і льготах па пенсійнаму забеспячэнню і медыцынскаму абслугоўванню, якія прадастаўляюцца ім пры звальненні з ваеннай службы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Станіслаў Ляшчук атрымлівае пагоны маёра запасу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 31.10.2012 г.

Раўненне на маёра Лешчука!: 1 комментарий

  • 05.11.2012 в 1:00 дп
    Permalink

    штальхэльм

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!