Малюе не рука, а душа мастака

Летась на спартыўным небасхіле раёна загарэлася яшчэ адна зорачка – вучаніца раённай гімназіі Вераніка Масюк. Зацікавіўшыся спартыўнай хадзьбой, дзяўчына пачала трэніроўкі і вельмі хутка дасягнула першых поспехаў на спаборніцтвах розных узроўняў. А ўжо сёлета, праз год заняткаў, юная спарт­сменка заваявала два прызавыя месцы ў восеньскім першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы.
Спортам пачала захапляцца Вераніка даўно. У пошуках свайго віду спорту наведвала розныя спартыўныя секцыі.
— Я трэніравалася ў скачках з шастом, паспрабавала сябе ў гандбольнай гульні, займалася ў групе таэквандо. Аднойчы, убачыўшы мяне на трэніроўцы, трэнер спартыўнай школы Сяргей Васільевіч Астапук прапанаваў паспрабаваць займацца бегам. Мяне зацікавілі нават першыя заняткі, — расказвала юная легкаатлетка.
Але Вераніка ўсё ж адчувала, што і бег не зусім яе від спорту. А вось спартыўная хадзьба, якой у той час на трэніроўках займалася іншая юная спартсменка, яе захапіла. Трэнер падтрымаў жаданне Веранікі. Так пачаліся яе першыя сур’ёзныя крокі ў лёгкай атлетыцы.
На заняткі ў спартыўную школу Вераніка Масюк ужо другі год ходзіць кожны вечар. Спачатку праводзіць размінку, затым вывучае і ўдасканальвае з трэнерам тэхніку хадзьбы, акрамя таго абавязкова займаецца ў трэнажорнай зале.
— Вераніка — дзяўчына вельмі мэтанакіраваная, адразу адчуваецца, што займаецца яна з жаданнем, а таму трэніроўкі даюць добры вынік, — адзначае трэнер Сяргей Астапук.
Сваім вопытным трэнерскім вокам майстар спорту па лёгкай атлетыцы адразу заўважыў, што ў дзяўчынцы закладзены спартыўны патэнцыял, развіць які ён і стараецца на кожным з заняткаў.
Летась Вераніка пабывала на спартыўных спаборніцтвах у Мінску, Нясвіжы, неаднойчы выступала ў Брэсце. Кожны спартсмен ведае, якой нялёгкай цаной даюцца перамогі. Таму першыя спартыўныя выпрабаванні розных узроўняў былі для яе проста добрым урокам, назапашваннем спартыўнага вопыту. Заняўшы на нядаўнім першынстве вобласці прызавыя месцы, Вераніка даказала і сабе, і свайму трэнеру, што трэніраваліся яны недарэмна.
Вераніка, хоць вучыцца яна толькі ў восьмым класе, ужо цвёрда вырашыла, што абавязкова звяжа сваё жыццё са спортам. У наступным годзе яна плануе паступіць у школу алімпійскага рэзерву, дзе, між іншым, раней вучыліся яе браты.
А пакуль штодня па тры гадзіны аддае дзяўчына трэніроўкам. Добрая фізічная падрыхтоўка дапамагае Вераніцы выконваць усе нарматывы і атрымліваць добрыя адзнакі на ўроках фізкультуры. Ды на школьных і раённых спартыўных спаборніцтвах яна заўжды ў ліку пераможцаў. Бо рэгулярныя трэніроўкі дапамагаюць гарманічнаму развіццю ўсіх відаў мышц, што садзейнічае спрытнасці, хуткасці рухаў.
Спорт лічыць Вераніка заняткам вельмі цікавым. А такі рэдкі для дзяўчат від лёгкай атлетыкі, як спартыўная хадзьба, – самым лепшым. Для юнай спартсменкі не складае вялікіх цяжкасцяў прайсці спартыўнай хадзь­бой 5-6 кіламетраў. Прычым тры кіламетры, прытрымліваючыся ўсіх правілаў спартыўнай хадзьбы, яна здольна пераадолець усяго за 17 хвілін . На сваіх дасягненнях спыняцца Вераніка не збіраецца. Юная спартсменка верыць, што наперадзе ў яе шмат перамог.
НА ЗДЫМКУ: Вераніка Масюк у час трэніроўкі.

Опубликовано в «ГЧ» 31.10.2012 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


gefest-sv.kiev.ua

>http://nissan-ask.com.ua
nissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua<>http://nissan-ask.com.uanissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.uanissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua<>http://nissan-ask.com.ua
nissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua<