Ферма надзей

Задача, якую кіраўнік дзяржавы паставіў перад сельгасвытворцамі, – у кожнай гаспадарцы мець сучасную малочнатаварную ферму — у СВК “Чарняны” да канца года будзе выканана. У гэтым упэўнены старшыня сельгаскааператыва Міхаіл Перкавец. На аб’екце “Рэканструкцыя МТФ “Чарняны”, які ўключае будаўніцтва кароўніка на 300 галоў з бяс­прывязным утрыманнем, на глыбокім подсціле, з уладкаваннем выгульных дворыкаў з кармавымі сталамі на вуліцы і з паілкамі, якія не замярзаюць, а таксама з уладкаваннем пляцоўкі для выдалення і часовага захоўвання гною, і даільнай залы з малочным блокам, работы набліжаюцца да завяршэння. Скажам, кароўнік гатовы прыняць “навасёлаў”, пачынаюць яго запаўняць. У даільную залу абсталяванне ўсё заказана, за яго заплачана, і пакуль будаўнікі ПМК-20 заканчваюць тут работы, у гаспадарцы чакаюць, што “начынка” ад пастаўшчыка паступіць своечасова.
Ферма абыдзецца ў 13,5 мільярда рублёў. Кароўнік, як расказваў Міхаіл Міхайлавіч, пабудавалі за кошт уласных сродкаў. Ферма, вядома ж, сучасная, з навейшымі тэхналогіямі, з адпаведнай інфраструктурай для тых, хто будзе тут працаваць.
— Зразумела, на гэтай ферме з’явіцца больш жадання працаваць, — упэўнены кіраўнік. — Яе будзе з чым параўнаць: старыя будынкі ў нас 50-х гадоў пабудовы. Там і ўмовы працы прымітыўныя, да таго ж, на старых фермах цяжка дабіцца высокай якасці малака. Асабліва, дзе гноевыдаленне праводзіцца транспарцёрам. Што ні кажы, а верагоднасць датыкання да патагеннай мікрафлоры ёсць. На новай ферме прасцей дасягнуць высокай якасці малака, ды і ў большай колькасці. Усё тут узаемазвязана: у першую чаргу зменіцца ў лепшы бок кармленне кароў.
Адначасова з новымі, амаль ужо завершанымі будынкамі ўзводзіцца яшчэ адзін – ця­лятнік на 200 галоў, дзе будуць утрымлівацца жы­вёліны ад нараджэння да 6 месяцаў.
Якім бачыцца кіраўніку гаспадаркі далейшае развіццё жывёлагадоўлі? У наступным годзе будзе рэканструявацца ферма ў в. Малінаўка, дзе ўтрымліваюцца цялушкі, а на 2014 год намечана рэканструкцыя па ўсіх патрабаваннях тэхналогіі фермы на 600 галоў у в. Горы. Для развіцця жывёлагадоўлі, лічыць Міха­іл Міхайла­віч, патрэбны памяш­канні сучасныя, прасторныя, дзе нармальна можна размяс­ціць па­галоўе і зручна будзе працаваць персаналу. Мадэрні­зацыя ферм і абсталявання прадугледжвае павышэнне якасці малака. А за кошт гэтага павышаецца рэнтабельнасць і, адпаведна, прыбытак.
За малако, атрыманае ад 300 кароў, якія будуць утрымлівацца на новай ферме, выручка за год складзе каля 2,5 мільярда рублёў. А гэта ўжо штосьці… Да 2015 г. надой ад каровы тут плануюць давесці да 6 тысяч кілаграмаў. Летась, напрыклад, ён склаў 4680 кілаграмаў.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: так выглядае на сённяшні дзень новая ферма ў СВК “Чарняны”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 31.10.2012 г.

Добавить комментарий


полив газона

www.sledoc.com.ua

http://oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!