“Па-добраму зайздрошчу вашым вучням і настаўнікам…”

На Маларытчыне пабывала дэлегацыя кіраўнікоў устаноў адукацыі Любомльскага раёна Валынскай вобласці. У рамках заключанага пагаднення адбыўся абмен вопытам работы па тэме: “Роля ўстаноў адукацыі ў выхаванні і развіцці асобы дзіцяці”. Госці з Украіны азнаёміліся, як гэтае пытанне вырашаецца ў раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, СШ №2, раённай гімназіі, я/с №5, Олтушскай СШ.
-Чаму вы прыехалі ме­навіта на Маларытчыну? – цікаўлюся ў Васіля Стрыльчука, начальніка раённага аддзела аду­кацыі Любомльскай райдзярж­адміністрацыі.
— Вы – нашы блізкія суседзі, — кажа Васіль Іванавіч. – Хоць нас і раздзяляе мяжа, але ў сферы адукацыі маем шмат агульнага, аднолькавага. Ды і прыехалі мы сюды як даўнія знаёмыя. Я ў 1993 г. наведваў СШ №3 г.Маларыты. Праўда, тады быў дырэктарам СШ №2 г.Любомля. Цікава было паглядзець, якія змяненні адбыліся ў вас за гэты час. Я па-добраму зайздрошчу вашым вучням і настаўнікам, бо на Маларытчыне створаны такія цудоўныя ўмовы для таго, каб даць і набыць трывалыя, грунтоўныя веды.Усё ўбачылі на свае вочы.
Мы былі рады сустрэчы і з калектывам Олтушскай школы. Яны — нашы даўнія сябры. Сувязі з імі практычна ніколі не перарываліся. Нас там памятаюць і заўжды чакаюць.
Такі, можна сказаць, міжнародны абмен карысны абодвум бакам. Мы з калегамі абмеркавалі многія надзённыя пытанні, падзяліліся, як працуем над іх вырашэннем.
Прыемна было сустрэцца яшчэ раз з калектывам духавога аркестра СШ №2, якім кіруе Барыс Фуксон. Нядаўні візіт гэтага калектыву да нас, на Украіну, таксама адбыўся ў рамках пагаднення.
Васіль Стрыльчук акцэн­таваў увагу на тым, што Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, і Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, выступаюць за ўзнаўленне супрацоўніцтва з аддзелам адукацыі Любомльскага раёна. Цяпер маларытчан з візітам чакаюць на валынскай зямлі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час наведвання раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 3.11.2012 г.

Добавить комментарий


контейнерные морские перевозки

CHEVROLET Evanda аккумулятор купить

магнитные листы
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!