Са знакам якасці

Вытворчы ўчастак стан­цыі “Маларыта” прадпрыемства “Брэстгруз­транслагістык” існуе з 1966 года, з 1983 г. яго нязменна ўзначальвае Уладзімір Калеснік. У верасні тут план работ выкананы ажно на 150%.
— Замест запланаваных 22 тысяч тон грузаў, было пагружана і разгружана 33 тысячы тон, — кажа Уладзімір Андрэевіч. – Гэта, безумоўна, заслуга ўсяго калектыву. А ён у нас невялікі.
Сёння на ўчастку працуе 18 чалавек. Вывераная, зладжаная і адшліфаваная работа атрымліваецца, дзякуючы 2 брыгадзірам і 14 рабочым. Усе дружна працуюць на канчатковы вынік.
— Шчэбень, лесаматэрыялы і гравій – гэта тое асноўнае, з чым мы зараз маем справу, — гаворыць Уладзімір Калеснік. – Шчэбень і гравій ідуць для пат­рэб дарожных і будаўнічых прадпрыемстваў Брэстчыны, а лесаматэрыялы ў пераважнай большасці адпраўляе Маларыцкі лясгас. Акрамя таго, у апошні час штомесяц загружаем прыблізна 150 вагонаў жамерынаў для патрэб аднаго з прыватных унітарных прадпрыемстваў. Мяркуем, што за гэты год выйдзем па выкананых работах на ўзровень 2011 г.: пагрузім і выгрузім 300 тысяч тон.
У кастрычніку аб’ёмы работ на вытворчым ўчастку крыху скараціліся. Але спецыялісты без справы не сядзяць.Іх накіроўваюць на станцыю Брэст-Паўночны на перагрузку 100-метро­вых рэек.
— Аркадзій Бобрык, Раман Крэнь, Анатоль Захарчук, Уладзімір Алесік, Мікалай Галавій, — расказвае Уладзімір Андрэевіч, -добра ўжо асвоілі тэхналогію перагрузкі стаметровых рэек. Яны ў Брэсце з еўрапейскіх заводаў перагружаюць рэйкі ў рухомыя саставы саюзнай каляі. Калі вяртаюцца ў “родныя сцены”, спецыялісты з ахвотаю дзеляцца набытым вопытам арганізацыі работы з калегамі.
— На вытворчым ўчастку, напэўна, ёсць тыя, хто тут добрасумленна працуе не адзін год?
— Наш калектыў – высо­капра­фесійны і квалі­фіка­ваны. Моладзі (а іх у нас 5 чалавек) сапраўды, ёсць з каго браць прыклад. Да такіх можна аднесці Мікалая Крэня, брыгадзіра; Пятра Струнца, машыніста крана; Мікалая Галавія, вадзіцеля пагрузчыка; Алега Ярмашука, машыніста крана; Аляксандра Азарэвіча, машыніста крана. Ды і іншыя нашы работнікі заслугоўваюць добрых і шчырых слоў падзякі. Між іншым, Алег Ярмашук, механізатар комплекснай брыгады, у 2011г. быў узнагароджаны знакам “Ганаровы чыгуначнік”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: члены брыгады Мікалая Крэня вытворчага ўчастка станцыі “Маларыта”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 3.11.2012 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


там

Aliexpress

www.kls-agency.com.ua