БАЧЫЦЬ МЭТУ І ДАБІВАЦЦА ЯЕ

СВК “Ляхаўцы” ўзначаліў новы кіраўнік – Юрый Ківачук.
Анкета “ГЧ”.
Прафесійны багаж:
Юрый Рыгоравіч за­кончыў Маларыцкае ПТВ-155, вучыўся ў Пінс­кім індустрыяльна-педа­гагічным тэхнікуме па спецыяльнасці “Механіза­цыя сельскай гаспадаркі”. З 1999 г. працаваў у ПТВ-155 майстрам вытворчага навучання, выкладчыкам. Закончыў Мазырскі педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Аграінжынерыя”, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”. З 2008 г. працаваў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Маларыцкага райвыканкама галоўным інжынерам-механікам.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
уменне дабівацца пастаўленай мэты, не спыняцца на дасягнутым.
Думкі пасля першых дзён работы на новай пасадзе:
— Галоўная праблема, з якой сутыкнуўся, — недахоп спецыялістаў. Таму планую ехаць у ВНУ на размеркаванне, каб запрасіць на работу маладых спецыялістаў, пажадана сямейных. Гэтае пытанне бяру пад асабісты кантроль. А далей – больш. Ім трэба прадаставіць жыллё, таму другую праблему бачу ў будаўніцтве жылля для іх. Наогул, работы вельмі шмат. Работы вельмі шмат. Многія аб’екты патрабуюць рамонту. Займаемся і бу­дзем займацца ў далейшым рэканструкцыяй вытворчых аб’ектаў, развіццём сацыяльнай сферы. Бо калі гаспадарка будуецца, значыць, яна будзе жыць.
***
Юрыю Рыгоравічу 37 гадоў, жанаты, мае траіх дзяцей.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: старшыня СВК “Ляхаўцы” Юрый КІВАЧУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 10.11.2012 г. 

Добавить комментарий


progressive.ua

www.seotexts.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!