Цяпло сэрцаў i ласункi ў падарунак

Да свайго прафесійнага свята работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прымеркавалі дабрачынную акцыю – наведалі з каляднымі падарункамі 10 сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з найбольш цяжкімі праблемамі ў фізічным развіцці. Да садавіны і салодкіх гасцінцаў, якія былі закуплены за сродкі, сабраныя ў калектыве, дабавілі духмяныя кулічы, якія перадаў калектыў хлебазавода, і яблыкі, якімі па­дзяліўся маларытчанін Леанід Крываблоцкі.

У выніку атрымаліся добрыя падарункі ад шчырых людзей. Даведаўшыся пра акцыю, да работнікаў ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне далучыўся і калектыў кансервавагароднінасушыльнага камбіната, які  таксама прыгатаваў для хворых дзяцей свае гасцінцы – сокі і цукеркі. Напярэдадні Раства Хрыстова работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвы­канкама і кансервавагароднінасушыльнага камбіната пабывалі ў вёсках Пажэжын, Масевічы, Гусак, Чарняны, Ляхаўцы і Замшаны, а таксама наведалі тры сям’і ў Маларыце, дзе сустрэліся з дзецьмі, якім лёс вынес цяжкі прыгавор – інва­ліднасць, павіншавалі іх са святам і перадалі свае падарункі.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.