Вучацца жыць па Божым законе

Новы навучальны год ідзе не толькі ва ўстановах адукацыі раёна. Асновы праваслаўнай веры набываюць і вучні нядзельных школ, што дзейнічаюць пры храмах благачыння. У Нядзельнай школе пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты заняткі па зацверджаных праграмах арганізаваны для 167 чалавек.
— Гэта на 20 чалавек больш, чым у мінулым навучальным го­дзе, — гаворыць Ірына Андрэйчук, выкладчыца школы. — У 9 групах спасцігаюць азы праваслаўнай веры дзеці ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. Далучаюць да духоўнага, знаёмяць з Божым законам, з нормамі і правіламі 7 настаўнікаў. Гэта – Святлана Богуш, Вольга Андраюк, Марыя Пангліш, Тамара Тарноўская, Галіна Пажыдаева, Таццяна Салавей…
Ёсць таксама група, якая займаецца па паскоранай праграме. У нядзелю, пасля вячэрняга богаслужэння, працуе школа для дарослых. Тут светары адказваюць на пытанні, якія хвалююць дарослых.
Ірына Анатольеўна падкрэсліла, што калі бацькі хочуць запісаць сваё дзіця ў нядзельную школу, то гэта яшчэ можна зрабіць, трэба напісаць заяву на імя настаяцеля царквы.
На здымку: Ірына Андрэйчук праводзіць заняткі з малодшай групай Нядзельнай школы пры Свята-Мікалаеўскай царкве райцэнтра.

Опубликовано в «ГЧ» 10.11.2012 г. 

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews/

maxformer.com

chemtest.com.ua/manometry_vakuummetry
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!